Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Кліч Ктулху (зборнік) - Говард Філіпс Лаўкрафт страница 12

СКАЧАТЬ і цені, невымоўна пачварныя, зайшлі і паселі на чалавечых галовах. Я – мабыць, самы стрыманы і адукаваны з усіх – пачаў быў пратэставаць, бязладна мармычучы штосьці пра махлярства і статычную электрычнасць, але Ньярлатхатэп выгнаў нас прэч, пад зыбкія зоры, у волкую спякотную ноч, на спусцелыя вуліцы. І я голасна закрычаў, што мне не страшна, што мне ні на хвіліну не зрабілася страшна, і астатнія крычалі разам са мною, каб суцешыцца. І мы кляліся адно аднаму, што горад не змяніўся ні на каліва, што ён не загінуў. І нават калі святло пачало цьмянець, мы адно лаялі электрычную кампанію, і жартавалі, і смяяліся, нібы вар’яты.

      Пэўна, чыясьці злая воля ішла ад зелянявага месяца, бо ўсе мы раптам зрабіліся залежнымі ад месячнага святла, і штосьці пацягнула нас наперад, прымусіўшы маршыраваць недарэчным строем. І хаця ўсе мы ведалі, куды рухаемся, мы не асмельваліся згадваць пра тое нават у думках. Зірнуўшы на ходнік, мы ўбачылі, што камяні бруку зніклі і замест іх рунее трава, а там, дзе калісьці хадзілі трамваі, цяпер іржавеюць рэйкі, ледзь прыкметныя ў буянні траваў. А потым мы заўважылі трамвайны вагон – самотны, без вокнаў, струхлелы, ён стаяў, амаль заваліўшыся набок. Потым мы паглядзелі на гарызонт і ўбачылі, што адна з трох вежаў над ракою знікла, а другая моцна абязвечаная, быццам згрызеная ля самай вяршыні. Мы падзяліліся на вузкія калоны, кожная з якіх рухалася ў сваім кірунку. Адна з калонаў раптоўна знікла ў алеі злева, і рэха данесла да нас вусцішныя енкі. Другая, заходзячыся вар’яцкім смехам, скіравалася да ўваходу ў тунэль метро, што чарнеў сярод пустазелля. Мая калона рушыла да адкрытай прасторы, і я адчуў холад – упершыню за гэтую спякотную восень. І выйшлі мы на цёмную верасовую пустку, і ўбачылі наўкол снягі, якія злавесна блішчалі ў месячным святле. У некранутых неспасціжных снягах была пракладзеная адзіная сцежка, і вяла яна толькі ў адным кірунку – да бездані, якая зеўрала апраметным чарноццем сярод зіхатліва-белых снягоў. Нашая калона здавалася вельмі вузкай, і я павольна, быццам трызнячы, крочыў да прорвы. Я марудзіў, бо чорная расколіна сярод снягоў, азораных зелянявым святлом поўні, выглядала жахліва, і мне чулася водгулле адчайнага ляманту, калі тыя, хто ішоў наперадзе, знікалі ў цемры, але на месцы стаяць я не мог. Нібы зачараваны, я, дрыжучы, цягнуўся сярод велічэзных сумётаў да сляпой бездані няўяўнага.

      Толькі багі ў сваёй крыклівай разважнасці і маўклівым шаленстве могуць расказаць пра гэта. Жывы агідны цень курчыўся ў руках, што насамрэч не былі рукамі, і невідушча вірыў усцяж прывідных поўначаў згнілага Сусвету. У пустэчы плылі памерлыя планеты з трупнымі плямамі гарадоў. Магільныя вятры кіпцюрылі змярцвела-бледныя зоры, зацьмяваючы іхнае ззянне. У міжзорных абшарах луналі пачварныя хісткія цені велічэзных істот і паўставалі цьмяныя абрысы д’ябальскіх храмаў, якія ўзвышаліся на безназоўных уцёсах дзесьці ля падножжа сусветаў, сягаючы вяршынямі неспасціжных пустак па-за межамі святла і цемры. А над вірлівым могільнікам тых сусветаў СКАЧАТЬ