Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Кліч Ктулху (зборнік) - Говард Філіпс Лаўкрафт страница 16

СКАЧАТЬ неахвотна махнуў рукой, даючы знак ісці за ім, і мы разам рушылі па цёмнай і хісткай лесвіцы з рыплівымі прыступкамі, што вяла на мансарду. На гарышчы размяшчаліся два пакоі з вастракутнай столлю – стары музыка займаў той, што знаходзіўся з заходняга боку і выходзіў акурат да сцяны, якой завяршалася вуліца. Памяшканне было даволі прасторным і здавалася нават большым праз надзвычайную беднасць і занядбанасць. З мэблі тут стаялі толькі вузкі жалезны ложак, бруднаваты рукамыйнік, маленькі столік, важкая кніжная шафа, металічны пюпітр і тры старасвецкія крэслы. Нотныя сшыткі бязладна валяліся па падлозе. Сцены былі абшытыя голымі дошкамі, якія, пэўна, ніколі не ведалі тынкоўкі, а паўсюдныя пыл і павуцінне прымушалі сумнявацца, што ў гэтым пакоі хтосьці жыве. Пэўна, эстэтычныя пачуцці Эрыха Цана ляжалі далёка за межамі традыцыйных уяўленняў на гэты конт.

      Жэстам запрасіўшы мяне сесці, нямы музыка замкнуў дзверы на цяжкую драўляную засаўку і запаліў яшчэ адну свечку ў дадатак да той, што прынёс з сабою. Затым выцягнуў віёлу з пабітага моллю футляра і ўладкаваўся на адным з крэслаў, якое выглядала найменш расхістаным з усіх. Пюпітрам ён не карыстаўся і граў па памяці, больш чым на гадзіну заваражыўшы мяне мелодыямі, падобных да якіх я не чуў ніколі ў жыцці і якія, відаць, былі яго ўласнымі. Мне, чалавеку, не абазнанаму ў музыцы, апісаць іх даволі складана. Гэта былі свайго роду фугі з паўтаральнымі пасажамі, поўныя чароўнай прыгажосці, аднак яны не мелі нічога агульнага з той дзівотнай музыкай, што начамі даносілася з мансарды.

      Мелодыі, якія мне штоночы даводзілася чуць, неадчэпна круціліся ў памяці, я нават часам няўмела напяваў альбо насвістваў іх самому сабе, і калі музыка адклаў нарэшце смык, я папрасіў яго сыграць яшчэ, гэтым разам які-небудзь з тых матываў, што запомніліся мне. Але варта мне было загаварыць аб гэтым, як яго маршчакаваты, завостраны, нібы ў сатыра, твар страціў выраз ціхамірнага спакою, з якім ён граў дагэтуль, і на абліччы старога музыкі зноў адлюстравалася дзіўнаватая сумесь гневу і страху, якую я заўважыў, калі мы толькі сустрэліся. Палічыўшы гэта звычайным старэчым дзівацтвам, я пачаў яго ўгаворваць і, спадзеючыся залагодзіць, паспрабаваў нават насвістаць некаторыя мелодыі, пачутыя напярэдадні ноччу. Аднак доўжылася гэта ўсяго некалькі імгненняў, бо калі нямы музыка расчуў знаёмыя матывы, ягоны твар раптам пакутліва скрывіўся, і стары рэзка выцягнуў да мяне руку, каб заціснуць мне рот сваёй халоднай кашчавай далонню. Гэты эксцэнтрычны ўчынак пацягнуў за сабой наступныя. Прымусіўшы мяне замаўчаць, музыка кінуў спалоханы позірк у бок завешанага дахавага акенца, быццам баючыся чыйгосьці ўварвання звонку, што было больш чым абсурдна: мансарда размяшчалася так высока, што прабрацца туды з даху якогасьці з прылеглых дамоў было папросту немагчыма, а да таго ж ягонае акенца было адзіным на ўсю вуліцу, з якога можна было ўбачыць панараму горада паўзверх сцяны, што вянчала вяршыню ўзгорка. Прынамсі, так мне гаварыў гаспадар дома.

      Прасачыўшы СКАЧАТЬ