Кліч Ктулху (зборнік). Говард Філіпс Лаўкрафт
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Кліч Ктулху (зборнік) - Говард Філіпс Лаўкрафт страница 9

СКАЧАТЬ крэпасці ля падножжа гор, і цяпер дарога на плато для іх адкрытая – калі толькі кожны гараджанін не будзе змагацца як дзесяць ваяроў. Жоўтыя дэманы былі спрактыкаваныя ў мастацтве вайны, яны, у адрозненне ад высокіх і шэравокіх сыноў Ломара, не мелі ні кроплі гонару, і нішто не ўтрымлівала іх ад бессэнсоўнага гвалту і рабавання.

      Алас, мой сябар, быў правадыром войска, якое абараняла плато, і ў ім была апошняя надзея нашай дзяржавы. А таму ён прамаўляў пра смяротную пагрозу, якую мусяць з гонарам сустрэць сыны Алатаэ, самыя мужныя з ламарыйцаў, і заклікаў ушанаваць традыцыі продкаў, якія падчас уцёкаў з Зобны, калі з поўначы рушылі велічэзныя ледавікі (як і нашым нашчадкам некалі давядзецца бегчы з Ломара), напаткалі на сваім шляху гнофкехаў, калматых даўгарукіх канібалаў, і разграмілі іх арду ў пераможнай бітве. Алас не пажадаў браць мяне ў войска, бо я быў занадта слабы і часта траціў прытомнасць ад душэўнага ўзрушэння альбо стомы. Але ў мяне былі самыя вострыя ў горадзе вочы, хоць я штодня бавіў шмат гадзін над кнігамі, вывучаючы пнакоцкія манускрыпты і працы забнарыянскіх айцоў, і мой сябар, не хочучы выракаць мяне на бяздзейнасць, даручыў мне пасаду ледзь не першаснай важнасці. Ён накіраваў мяне на вартавую вежу Тхапнен, каб мая пільнасць паслужыла на карысць войску. Калі інуты памкнуцца пратачыцца да цытадэлі па вузкай сцежцы пад уцёсам Нотан, каб знянацку напасці на гарнізон, я мушу даць агнявы сігнал, які папярэдзіць нашых жаўнераў, і горад будзе ўратаваны ад згубы.

      Я падняўся на вежу ў поўнай адзіноце, бо ўсе мужчыны, здольныя трымаць зброю, былі цяпер у войску. Мой розум затуманіўся ад стомы і ўзрушэння, бо я не спаў ужо некалькі дзён, але ўзнёслая мэта надавала мне сілы, бо я любіў краіну Ломар, у якой нарадзіўся, і мармуровы горад Алатаэ, што ляжыць паміж уцёсамі Нотан і Кадыфонэк.

      І я ўзышоў на вяршыню вежы, і ўбачыў над сабой рагаты месяц на зыходзе, барвовы і страшны, які калыхаўся ў зыбкай смузе, што ўздымалася над далінай Банаф удалечыні. І скрозь адтуліну ў даху глядзела Палярная зорка, і трымцела, нібыта жывая, і падміргвала мне, як дэман-спакуснік. І здалося мне, быццам нейкі зламысны прывід нашэптвае словы спакусы, закалыхвае, ахінае здрадлівай дрымотай, паўтараючы зноў і зноў манатонны заклён:

      Спі, ахоўнік, без турбот —

      Цераз дваццаць тысяч год

      Зноў заззяю я, павер,

      Там, дзе я гару цяпер.

      Неўзабаве з новых зор

      З’явіцца на небе ўзор,

      І спазнаеш ты спакой,

      Іх падораны рукой,

      Ды калі я круг прайду —

      Стрэнеш даўнюю бяду.[8]

      Дарэмна змагаўся я з падступнай аспаласцю, спрабуючы ўвязаць гэтыя дзіўныя словы з нябеснымі паданнямі, якія прачытаў у Пнакоцкіх манускрыптах. Галава мая пацяжэла, нахілілася, упала на грудзі, і наступнае, што я ўбачыў, было ўжо сном, і ў тым сне Палярная зорка глядзела ў маё акно і нібыта хмылілася, ззяючы па-над жудаснымі балотнымі дрэвамі, якія хісталіся на ветры. І я СКАЧАТЬ



<p>8</p>

Пераклала Ганна Янкута.