Название: Кліч Ктулху (зборнік)
Автор: Говард Філіпс Лаўкрафт
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Ужасы и Мистика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-7089-21-5
isbn:
Аднойчы на вузкія брукаваныя вулачкі Ултара з поўдня прыйшоў дзіўны караван. Цемнатварыя вандроўцы не былі падобныя да іншых качэўнікаў, якія двойчы на год праязджалі праз горад. Размясціўшыся на рынкавай плошчы, вандроўнікі заняліся варажбой. Яны за срэбныя манеты прадказвалі гараджанам лёс і куплялі пярэстыя каралі ў мясцовых гандляроў. З якой краіны прыйшлі вандроўнікі, ніхто не ведаў, але месцічы бачылі, як яны ладзяць дзіўныя богаслужэнні і малююць на баках сваіх павозак незвычайных істот з целамі людзей і галовамі катоў, сокалаў, бараноў і львоў. Іх галоўны насіў на галаве вычварны ўбор, упрыгожаны двума рагамі, паміж якімі размяшчаўся дыск.
Сярод таямнічых вандроўнікаў быў хлопчык, у якога не было ні маці, ні бацькі, адно толькі маленечкае чорнае кацяня. Усе яго родзічы памерлі ад чумы, і ніхто не мог суцешыць яго ў горы, апроч гэтага маленькага пухнатага стварэння: самотнае дзіця радавалася і забывала пра сваю скруху, назіраючы свавольства гарэзлівага чорнага звярка. Хлопчык, якога цемнатварыя вандроўнікі звалі Менес, часам плакаў, але часцей усміхаўся, гуляючы з кацянём на прыступках маляванай павозкі.
Тры дні прабылі вандроўнікі ў горадзе Ултар, і на трэці дзень чорнае кацяня знікла – Менес шукаў яго ўсю раніцу, але так і не змог знайсці. Чуллівыя гараджане падышлі да хлопчыка, які плакаў на рынкавай плошчы, і расказалі яму пра старога і ягоную жонку, а таксама пра жахлівыя крыкі, якія чуліся гэтай ноччу. Тады хлопчык перастаў плакаць і занурыўся ў думкі, а потым пачаў маліцца. Ён узняў рукі да сонца, прамаўляючы словы малітвы на невядомай мове, якую ніводзін гараджанін не мог зразумець. Зрэшты, яны не надта і імкнуліся, бо ўсю іх увагу забралі неба і аблокі, якія пачалі дзівосна пераўтварацца. Нібыта ў адказ СКАЧАТЬ