Шалом. Артур Клінаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шалом - Артур Клінаў страница 15

СКАЧАТЬ ды цьвіль балотная…

      …мундзіры таксама трэба жоўтыя пашыць… бо як жа ў стозе – ды ў зялёным… заўважна будзе…

      …і пагоны жоўтыя… бэмц, бэмц…

      …і боты… бэмц, бэмц… – кружлялі ў галаве Андрэ водгукі анты-антыглябалісцкага рэпу.

      …а гэтыя антыглябалісты… бэмц, бэмц… таксама прыдуркі… бэмц, бэмц… толькі і могуць, што біць вітрыны… бэмц, бэмц… у вайнушку нагуляюцца, а потым зоймуць бацькавы фатэлі… бэмц, бэмц, бэмц…

      ….

      …трэээба выызваляаааць… бэмц, бэмц… балот…нае…пле…мя…. бэмц…

      …

      …………пээ…рыс…коп……….тааак…самааа… жоооўў…тыыы….. бэээмц…»

* * *

      Пад думкі пра рэвалюцыі ён незаўважна заснуў на шыкоўным саламяным ложку. Дзесьці непадалёк буркатаў аўтабан. Тысячы машын несьліся па ім да вялікіх жоўтых гарадоў. За шэрымі аблокамі, міргаючы чырвонымі вочкамі, праляталі самалёты. Вышэй, над імі, рухаліся спадарожнікі-шпіёны, што назіралі за жоўтымі гарадамі, аўтабанамі й чырвонымі вочкамі самалётаў. Дзесьці зусім высока над спадарожнікамі праплывалі камэты, нараджаліся новыя зоркі, пачыналіся іншыя сусьветы. А яшчэ вышэй, над усімі, віселі чорныя дзіры, што пажыралі камэты, зоркі ды іншыя сусьветы з аўтабанамі, жоўтымі гарадамі, машынамі ды самалётамі.

      І пакуль Андрэ спаў, тысячы машын зноў і зноў несьліся да буйных гарадоў, самалёты ляцелі, спадарожнікі назіралі, а вялікая жоўтая зорка пад назваю Сонца павольна ўздымалася з-за гарызонту, каб вярнуць усіх у новы дзень…

      Прачнуўся ён досыць позна. Стомленасьць апошніх дзён, бяссонныя ночы прымусілі яго розум патануць у настолькі глыбокім сьне, што ён не адчуваў шалома, не круціўся з боку на бок, не бадзяўся па п’яных кутох, не купляў валёнкі, не захрасаў у шафах і абудзіўся, калі сонца паднялося ўжо зусім высока над саламяным полем.

      Вылезшы са стогу, Андрэ накіраваўся да трасы, што гула побач. Па дарозе ён знайшоў дзеравяку памерам сантымэтраў пятнаццаць на пятнаццаць і, дастаўшы сьцізорык, зрабіў па цэнтры невялічкую адтуліну. Затым прыкруціў калодку да шпілю шалома і, задаволены сваім вынаходніцтвам, рушыў далей. «Гэтак надзейней, – падумаў ён, – а то зноў праб’ю дах якому прыдурку».

      Машыны доўга праяжджалі міма, не спыняючыся. Нарэшце паджылая спадарыня на вельмі дарагім аўто ўзялася падкінуць Андрэ да Гановэру. Ужо маючы досьвед аўтамабільнага падарожжа ў шаломе, ён адразу ж забраўся на задняе сядзеньне й расьцягнуўся на шырокай скураной канапе.

      Фраў Марта (гэтак звалі спадарыню) аказалася вельмі жвавай і цікаўнай кабетай. Як толькі Андрэ разваліўся на вохрыстым фатэлі, яна тут жа спытала, чаму ён носіць на галаве гэтую кітайскую пагаду. Андрэ ня надта хацелася пачынаць працяглыя тлумачэньні, таму ён сьціпла паведаміў, што зьяўляецца прыхільнікам культу Бісмарка, што гэта новая надзвычай прагрэсіўная сэкта і едзе ён да сваіх аднадумцаў у Гановэр сьвяткаваць новы год, які для іх пачынаецца сёньня, у дзень нараджэньня вялікага Канцлера.

СКАЧАТЬ