Название: Шалом
Автор: Артур Клінаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-08-3
isbn:
– Тварам да сьцяны!!! Рукі на патыліцу!!! – нягучна, але рэзка й нечакана прагучала раптам ззаду.
Андрэ адчуў, як нешта цьвёрдае ды невялікае тыцнула яго ў сьпіну. Ён павольна падняў рукі й павярнуўся. Нябачная далонь моцна пхнула яго наперад так, што ён упёрся галавой у вялікую шафу. Яе драўляная, фарбаваная карычневым шурпатая паверхня была цяпер зусім блізка. Ён бачыў невялікія шчылінкі й прагалы аблупленай фарбы. Андрэ адчуў прыемнае казытаньне лямцу на сваёй шыі. Гэта быў той самы валёнак, які ён купіў у пацана і ўвесь гэты час трымаў у рукох.
– Здымай шалом! – раптам вымавіў за сьпінай нябачны нехта.
«Трэба ўцякаць!» – мільганула ў галаве, і Андрэ зь сілай, наколькі дазваляла ягонае становішча, кінуў валёнкам у бок невядомага. Сам жа ён паспрабаваў рэзка павярнуцца й рвануць да дзьвярэй, але – халера! – галава ягоная засела ў шафе! Яна ўваткнулася ў яе пікай шалому і захрасла, нібы прыбітая калясальным цьвіком! Андрэ пачаў вырывацца, ухапіўся за шалом абедзьвюма рукамі і стаў моцна цягнуць на сябе, але шалом нібы намёртва прыліп да шафы! Ён з жахам зразумеў, што нават ня можа павярнуцца, каб убачыць таго, хто знаходзіўся ў яго за сьпінай! Тым часам невядомы пачаў лупцаваць яго валёнкам, а затым раптам учапіўся ў шыю і з усяе сілы пацягнуў на сябе…
– Халера! Цьху-цьху-цьху! Трэба ж прысьніць такое! – ускрыкнуў Андрэ, расплюшчыўшы вочы і знайшоўшы сябе ў пакоі на ложку.
Паляжаўшы крыху, ён паспрабаваў павярнуцца на іншы бок, але зразумеў, што ня можа, бо шалом уваткнуўся ў нейкую шчыліну й засеў там. З намаганьнем выдраўшы яго, Андрэ падняўся й пасунуў падушку бліжэй да сярэдзіны, каб шалом ужо ні ў што ня мог упірацца. Аднак цяпер ногі ўпіраліся ў процілеглую сьпінку. Ён устаў, скінуў матрац на падлогу й улёгся на ім побач з ложкам.
Рэшту ночы Андрэ правёў не на Васілеўскім востраве. Яму яшчэ штосьці сьнілася, але што менавіта, ён ужо ня мог прыгадаць.
Першая раніца новага жыцьця выдалася сонечнай і цёплай. Андрэ прачнуўся крыху разьбіты, але ў цэлым настрой быў добры. Пацягнуўшыся на матрацы, ён раптам прыгадаў Васілеўскі востраў, дзе жыў, калі ў маладосьці падоўгу гасьцяваў у Піцеры. «Дзіўна, – падумаў Андрэ, – менавіта сёньня я чамусьці яго прысьніў». Гэтая раніца нечым нагадвала той час, калі ён прачынаўся ў сутарэньні на Зьездаўскай лініі, дзе начаваў у майстэрні прыяцеля.
Піцер уставаў рана, і звычайна на золку Андрэ скрозь сон ужо чуў яго варушэньне. За невялікімі паўкруглымі вакенцамі склепа пачыналі грукатаць трамваі, якія заўсёды прачыналіся раней за іншых. Потым дадаваліся крокі мінакоў, якія рухаліся па ходніках, адкідваючы цені сваіх ног на цюлевыя фіранкі майстэрні. Затым прастора за вокнамі напаўнялася галасамі, гукамі, шоргатам СКАЧАТЬ