Шалом. Артур Клінаў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шалом - Артур Клінаў страница 13

СКАЧАТЬ зьнянацку, Андрэ тупа, спалохана й вінавата глядзеў па бакох, спрабуючы зразумець, што адбылося. Разуменьню перашкаджала нязручнасьць ягонага становішча. Галава нібы прысохла да даху гэтак, што ён нават ня мог павярнуцца, каб зірнуць на кіроўцу поўным вокам. Андрэ даводзілася спадылба касавурыцца на яго, таму нават вінаваты погляд здаваўся абуральна нахабным, што яшчэ больш разьюшвала вадзілу.

      Пакуль Андрэ спаў, іх прыўкрасны кабрыялет на вялікай хуткасьці ўляцеў у велізарны затор – цалкам звычайную справу для нямецкіх дарог у нядзельны папаўдзённы час. Аднак шаша рабіла тут паварот, таму кіроўца, не адразу заўважыўшы яго набліжэньне, змушаны быў рэзка ўдарыць па тармазох, калі затор нечакана вырас перад імі. Ад тармажэньня сьпячага Андрэ кінула наперад, і ён літаральна працяў залатым шпілем скураны дах аўтамабіля. Вядома ж, калі б ён ехаў на мэрсэдэсе, і ўжо дакладна не ў кабрыялеце, гэтага не адбылося б. Ён адно парваў бы мяккую абіўку салёну. Але глямурная скурка францускай прыгажуні не змагла даць годнага супраціву сталі, адлітай на заводах Крупа, таму цяпер галава з шаломам заставалася ў салёне, а востры шпіль нахабна тырчэў звонку.

      – Ідыёт!!! Хто мне заплаціць за рамонт даху!

      – Перцы, путаны, тата за акіянам, маці марыхуана, бэмц, бэмц, бэмц, – па-ранейшаму хрыпеў па радыё і біўся ў канвульсіях нэрвовы антыглябалісцкі рэп.

      Андрэ ўхапіўся за шалом дзьвюма рукамі й асьцярожна пацягнуў на сябе. Кіроўца, выскачыўшы з машыны, пачаў зь іншага боку прапіхваць яго ўсярэдзіну салёну. Людзі: мужчыны, фраў, фройляйн і мэдхен з аўто, што павольна рушылі міма, зь цікаўнасьцю паглядалі на дзіўнае відовішча. Нарэшце, калі шалом цалкам вярнуўся ў салён, спацелы і ашалелы вадзіла пракрычаў:

      – Раганосец! Пайшоў прэч з маёй машыны, сэктант хрэнаў!

      Зразумеўшы, што дыскутаваць ня мае сэнсу, Андрэ моўчкі падхапіў заплечнік, з пачуцьцём уласнай годнасьці выйшаў на дарогу і раздражнёна паслаў наўздагон:

      – Сам раганосец! Валёнак дробнабуржуазны!

      Апынуўшыся зноўку на трасе, ён разгублена паглядзеў на аўто, што праяжджалі міма, а потым павярнуўся і рушыў да бліжэйшай шыльды, каб зразумець, у якім прыкладна месцы яны прыпыніліся.

      Першы дзень новага жыцьця хіліўся да вечару. Лавіць іншую машыну пакуль не хацелася. Ля першага вялікага шчыта з назвамі населеных пунктаў, зазірнуўшы ў мапу, ён адзначыў, што ўсё ж праехалі яны нямала. За сьпінаю былі Цукервафэль, Дзёнэрмітзэльц, Абэндкапут, Хам. Недзе наперадзе ўжо маячыў Нахрэннахостэн.

      Да Гановэру заставалася ня больш за сто кілямэтраў, але Андрэ вырашыў збочыць з трасы для невялікага прыпынку. «Трэба выпіць піва ды нечага зьесьці», – прапанаваў ён сам сабе і рушыў у цішыню вясковых прыцемкаў. Сонца па-ранейшаму не было. Неба зацягнулася мяккай шэрай тканінай. «Мабыць, сонца, ладна стаміўшыся за дзень, вырашыла пайсьці з працы раней. Ну й добра, – думаў Андрэ, – самы час на піва. Толькі трэба знайсьці бэнзакалёнку, СКАЧАТЬ