Название: Шалом
Автор: Артур Клінаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-08-3
isbn:
Як і кожная падобная ўстанова, гановэрскі банхоф жыў сваім адмысловым жыцьцём, шмат у чым не падобным да жыцьця навакольных кварталаў. У адрозьненьне ад іншых, драбнейшых, вакзалаў, дзе ўначы звычайна ўсё заціхала, ён гаманіў, сустракаў, выпраўляў бесьперыпынку, круглыя суткі. Горад месьціўся на перакрыжаваньні шляхоў, таму цягнікі ішлі празь яго несупынна. Да таго ж, прасторы ён меў велізарныя, і ў гэтых прасторах зьмяшчалася мноства ўсялякіх установаў: крамак, кавярняў, шапікаў, імбісаў.
Натуральна, такі сымфанічны аркестар розных начных забягалавак ня мог ня вабіць да сябе самую пярэстую публіку – тую, што зусім не зьбіралася нікуды ехаць. Проста хтосьці даўно памяняў дзень на ноч і прачынаўся, калі іншыя ўжо спалі, хтосьці таксама б спаў, але, як і Андрэ, ня меў дзе. Для некага гэта была праца – абцяпваць тут па начох розныя гешэфты, хтосьці проста сумаваў па жыцьці і хацеў сустрэць чалавека, якому за бутэлечкай Корну можна было б распавесьці свой сум.
Зьявіўшыся на вакзале, Андрэ адразу прыкмеціў на сабе ўважлівыя погляды яго сталых насельнікаў. Людзі, якія кагосьці сустракалі, выпраўлялі або самі зьяжджалі, таксама зь цікаўнасьцю пазіралі на дзівака ў шаломе, але ня больш як на калярытны падвід панка. Самі ж панкі, жабракі, бяздомныя, наркаманы ды выпівохі адразу адчулі ў ім чалавека, які, падобна да іх, нікуды не зьбіраецца ехаць, а апынуўся тут, каб крыху заняць час. Ацаніўшы памеры вакзалу, Андрэ бязмэтна пабадзяўся па ім, перагледзеў вітрыны ды рушыў да выхаду папаліць.
– Прывітаньне! Цыгарэтай не пачастуеш? Перад ім стаяла маладая асоба ў чорнай перакляпанай скураной куртцы зь пірсынгам на ўсіх прыдатных для гэтага частках цела. Андрэ моўчкі выцягнуў пачак і падаў дзяўчыне цыгарэту. Ён ня быў сквапны на цыгарэты, але цяпер, калі яны заканчваліся й грошай набыць новы пачак амаль не заставалася, падобныя просьбы яго крыху раздражнялі.
– Дадай пяцьдзясят цэнтаў на піва, – дама відавочна жадала працягнуць размову.
– Я й сам бы стрэльнуў у каго-небудзь пяцьдзясят цэнтаў на піва, – неахвотна адказаў Андрэ, адчуваючы, што ня зможа ўнікнуць дыялёгу з дапытлівай паненкай.
– Ты адкуль? – пацікавілася тая, зразумеўшы па акцэнце, што ён ня немец.
– Зь Беларусі.
– А СКАЧАТЬ