Название: Шалом
Автор: Артур Клінаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-08-3
isbn:
– Колькі каштуе? – спытаў ён зноўку, нечакана паўстаўшы перад сівым гандляром.
– Пяцьсот эўра.
– Чатырыста!
– Чатырыста дзевяноста!
– Чатырыста дваццаць!
– Чатырыста восемдзесят пяць!
– Чатырыста пяцьдзясят!
– Чатырыста восемдзесят пяць!
– Чатырыста шэсьцьдзесят!
– Чатырыста восемдзесят!
– Чатырыста семдзесят!
– Чатырыста восемдзесят!
– Чатырыста семдзесят пяць!
– Чатырыста восемдзесят!
– А! Чорт з табой! Чатырыста восемдзесят! Андрэ пачаў выцягваць з кішэняў прыхаваныя на розныя мэты заначкі. Адлічыўшы чатырыста восемдзесят эўра, перадаў іх сівому, нахіліўся, асьцярожна ўзяў у рукі шалом і з трыюмфам пераможцы над абцасамі ўзьняў яго на галаву!
Сэрца Андрэ вырасла да памераў вялікай птушкі і ашалела забілася. Ён адчуў усёю істотай: толькі што здарылася нешта, што назаўжды зьменіць яго няўцямнае жыцьцё. Ці стане яно лепшым, ён ня ведаў, але прадчуваньне чагосьці новага, нязьведанага напаўняла лёгкія радасным паветрам свабоды. Ён быццам скінуў кайданы, якія даўно скоўвалі яго. У галаве ўсё гудзела, білася, грукатала. Думкі, што былі схаваліся ў сваіх закутках, ізноў павысоўваліся й нешта бязладна вякалі.
– Малайца! Гэтак ім! – радасна, нягучна прахрыпела адна.
– Ну-ну, паглядзім, што з гэтага будзе, – ціха агрызнулася другая.
– Горш ня будзе! Прынамсі, у гэтым скафандры мы надзейна абароненыя ад мэханічных пашкоджаньняў, – разважліва прамовіла трэцяя.
– Анягож, у гэтым скафандры мы станем пасьмешышчам для ўсяго сьвету!
– Усё будзе клёва! Плюнь на гэтых казлоў і на тое, што яны пра цябе думаюць!
– Дарэчы, заход сонца быў прызначаны на другую гадзіну! Ці не пара б нам прыкончыць гэтае пахмельле, а то я ўжо нічога не разумею!
Апошняя думка падалася Андрэ адзінай бясспрэчна слушнай. Ён пералічыў рэшту грошай, што ў яго засталіся, і рашуча накіраваўся ў бар, які месьціўся на другім канцы плошчы…
– Гэй! Біг Бэн! Ты зь якога палка?
Павярнуўшыся, Андрэ ўбачыў за суседнім столікам падпітага калматага мужыка з нахабнай фізіяноміяй, які зыркаў на яго вытарашчанымі брунатнымі вачыма.
– З чацьвёртага верталётнага! – крыху падумаўшы, адказаў Андрэ.
– Ты што, замежнік?
– Яволь!
– Якой трасцы тады ты напяў на сябе гэтую пажарную каску? Вайна даўно скончылася.
– Заўтра раніцай я выпраўляюся на ўсходні фронт. Туды, дзе вайна ня скончыцца ніколі.
Мужык адпіў з куфля й зноў паглядзеў на Андрэ.
– Не забудзься прыхапіць СКАЧАТЬ