Название: Шалом
Автор: Артур Клінаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-08-3
isbn:
Зазвычай час заходу сонца Андрэ прызначаў на шостую вечара. Але сёньня, у сувязі з асаблівай цяжкасьцю пахмельля і праз гэтыя чортавыя цешчыны боты, ён вырашыў прызначыць яго раней – а другой ці трэцяй гадзіне дня.
З намаганьнем устаўшы, узяўшы халодны душ і з агідай зьеўшы нейкі ёгурт, ён выйшаў на вуліцу. Верасень завяршаўся тым прыемным надвор'ем, калі дні сонечныя, але не сьпякотныя, зеляніна дрэваў яшчэ не пасьпела зьвяць, а неба цешыць вока сваім амаль па-летняму глыбокім блакітам. Час набліжаўся да поўдня, але вуліцы Бона былі па-суботняму бязьлюдныя.
Андрэ падабаўся гэты горад. Ён нагадваў яму вялікі ціхі санаторый, куды часам прыемна патрапіць, каб паправіць змучаную «Крыжачкамі» і нягодамі жыцьця па той бок плоту нэрвовую сыстэму. Зрэшты, усе нямецкія гарады, акрамя Бэрліну, былі для яго падобныя да санаторыяў. Калі час ад часу Андрэ прыяжджаў у Нямеччыну, яму нават здавалася, што ён жаўнер, якога адпусьцілі з фронту на пабыўку ў глыбокі тыл – каб адпачыць і набрацца сілаў. Але празь некалькі дзён апошні вечаровы цягнік ізноў павязе яго на ўсход, у смуродныя брудныя акопы, туды, дзе вошы й блохі, туды, дзе страляюць, – на перадавую.
Аднак застацца тут назаўжды ён не хацеў. Андрэ зь цяжкасьцю ўяўляў сабе, як прабавіць рэшту дзён у санаторыі, у цішы гэтых вялікіх антыкварных крамаў. Як будзе бясконца шпацыраваць сярод гэтых прыемных разьбяных куфэркаў, пакуль раптам не звар'яцее ад іх хараства. «Не, – падумаў Андрэ, паскараючы крок, – набуду боты, вып’ю дасканаласьці – і дадому, у Магілёў. Нашыя куфры, хоць і не такія фігурныя, ды й ня куфры яны ўвогуле, а хутчэй валізы зь біркамі ды скрынкі з-пад ботаў, але мне ў іх добра ды ўтульна».
Таго, што здарылася далей, магло не адбыцца, і жыцьцё Андрэ ніяк бы не зьмянілася. Ён вярнуўся б у свае смуродныя акопы, забытыя дзесьці пад Магілёвам, карміў бы там вошай, пакуль не дэмабілізаваўся б па выслузе гадоў альбо па стане ўжо ладна падарванага бульбянымі напоямі здароўя.
А можа, яго б забіла шалёная куля, ці ён быў бы атручаны іпрытам, ці яго выпадкова пераехала б танкам або трактарам, падарвала асколачнай бутэлькай з-пад шампанскага. Ці ён бы заразіўся невядомай эратычнай хваробай, быў заколаты відэльцам незнаёмым фраерам на п'яным банкеце, альбо разьдзерты адэптамі свайго вучэньня, расчараванымі ў слушнасьці жыцьця паводле Хведара Міхайлавіча. А можа, на яго звалілася б любімая скульптура, яго новая муза – Франка, Францыя, якую ён у творчых пакутах ваяў з мармуру доўгімі зімовымі вечарамі, альбо яго вока выдзеўбла б ашалелая, злая курыца, СКАЧАТЬ