Название: На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Автор: Сяргей Календа
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-609-8075-17-5
isbn:
Потым надышло дзіўнае, чароўнае лета, калі я цэлы месяц правёў у Шатляндыі… Паездка была арганізаваная з дапамогай пратэстанцкай царквы, бацька мой тады нават быў ня проста шчырым вернікам, але й час ад часу прапаведаваў… маці прыгожа сьпявала гімны… У Шатляндыі я быў настолькі ўражаны іншым укладам жыцьця, што па вяртаньні праплакаў зь пераменным посьпехам зь месяц… А то ж… параўнаць было з чым – вялікія дамы, катэджы й культура, "Fish & Chips" на кожным рагу, Хайлэндз і Лоўлэндз, горы й узгоркі, Паўночны Ледавіты акіян, кілты ў кубікі, дуды й горцы, гучаньне іншай мовы, двухпавярховыя аўтобусы бяз дахаў, палацы, вежы, зайцы па пагорках скачуць… Дома ж карціна не абнадзейвала – крызіс, бедната, шэрыя блёчныя шматпавярховікі, Біл Клінтан прыязджаў на плошчу Перамогі… Мая сямʼя яшчэ год наведвала царкву, пакуль брат ня зьезьдзіў у Лёндан па той жа праграме – царкоўная дапамога дзецям, якія нарадзіліся пасьля Чарнобыльскай аварыі. А потым бацькі пасварыліся з галоўным пастарам, бо ён адмовіўся прывезьці зь Нямеччыны лекі для мяне. Бацька, які працаваў на заводзе, пачаў шмат піць… Грошай катастрафічна не хапала, маці пяцьсот разоў цыравала свае адзіныя калготы й перашывала спадніцу.
Новы верасень, новая школа, спэцкляса па ангельскай, кляса, разьдзеленая на групы, нас называюць элітай. Толькі пазьней я даведаюся, што гэта тычылася не мяне, а сына галоўнага судзьдзі Менску, унука будучага кандыдата ў прэзыдэнты. Файна я трапіў: усе аднаклясьнікі былі добра абароненыя бацькоўскімі грашыма й прафэсіямі – журналісты, дактары, бізнэсоўцы, банкіры, замежнікі, хімікі, фізыкі, настаўнікі.
На пачатку чацьвёртай клясы я ўдзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы, у пераможцы не прабіўся, але адзначыўся.
Каб клясны кіраўнік вылучыў на алімпіяду, трэба было гэта заслужыць…
Але напрыканцы пятай клясы мяне хацелі пакінуць на другі год праз тую ж матэматыку. Бацькі пазычылі шмат грошай, і я цэлы год наведваў заняткі ў рэпэтытара…
Як я быў здольны ўдзельнічаць у алімпіядах і амаль адначасова быць пад пагрозай застацца СКАЧАТЬ