На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 13

СКАЧАТЬ падмадэль, з антэнкаю вонкі, амаль мініяцюрная… Але яна не ратавала ад нечаканых выбрыкаў жыцьця, як вялікая Nokia, напрыклад. У майго сябра ўвечары нейкія гопнікі зьбіраліся адабраць сноўборд, дык ён сваёю Nokia аднаму з вычварэнцаў павыбіваў пярэднія зубы й нічога, толькі на корпусе мабілкі зьявіліся сьляды паламаных зубоў. Мая мабілка была на той час элегантнаю й эстэтычнаю, але праз год я ўсё роўна перайшоў на масіўную Nokia, хадзіў і марыў пра тое, як буду ісьці са сваёю дзяўчынаю і, калі падыдуць якія быдла-хлопцы, я ім таксама павыбіваю зубы… але хлопцы не падыходзілі…

      І тут нечакана на мяне абрынуўся Стывен Кінг. Я выпадкова набыў ягоную кнігу "Чатыры сэзоны", у якой апавядалася пра школьніка, які вырашыў зьвесьці рахункі з настаўнікамі й аднаклясьнікамі пры дапамозе «абрэза», пра чатырох сяброў, якія знайшлі труп… Я падсьвядома ставіў на месцы герояў сябе й перачытваў гэтую кнігу… Так, напэўна, можна сказаць, што менавіта гэтая кніга абудзіла ўва мне думкі й жаданьне пачаць пісаць самому. Ужо тады я напісаў апавяданьне ў сваім школьным сшытку па матэматыцы. Сюжэт быў просты – чатыры сябры выпраўляюцца ў лес… і там разьвіваецца містычна-трылерны сюжэт… Апавяданьне дзесьці згубілася, літаратурныя ўзоры зьмяніліся.

      Я рос, і мне патрэбныя былі грошы, шмат грошай, бо тых, што я атрымліваў ад бацькоў на школьную сталоўку, было замала. Я ўжо не зарабляў на файных адзнаках, гэта засталося ў сярэдніх клясах, таксама, як і праца на праполцы буракоў летам у калгасах. Так, я хацеў ужо самастойнасьці… хацеў сапраўднай працы… таму пайшоў на курсы цырульнікаў, тым болей, што клярнэт я закінуў, а праз год мусіла пачацца падрыхтоўка да іспытаў у мэдычны ўнівэрсытэт…

      Адзінаццатая кляса запомнілася грандыёзным піцьцём, незвычайнымі сяброўкамі, якіх клікалі Заноза й Адрыжка, а таксама, лютаю зімою… бо, калі тэмпэратура на дварэ апускаецца ніжэй за дваццаць пяць градусаў і сьнегу шмат, вядома, зранку ніякая школа ня сьвеціць. Значыць, зьяўляецца нагода нажлукціцца. На вуліцы сьнегу да шыі, гурбы вышэй за два мэтры… але гэта пасуе абставінам і жаданьням – трэба проста легчы ў гурбу, зрабіўшы зь яе сьнежны фатэль, дастаць пляшку шнапсу й да раніцы піць… Сьнег някепска грэе, гарэлка трымае ў пэўным стане, ты нібы не пʼянееш…

      Пад канец адзінаццатай клясы я мусіў вынесьці для сябе нейкія веды, нейкі розум, але будучыня бачылася цьмянай, хоць і насычанай плянамі… З ангельскай клясы я запомніў адзін сказ: "Learning foreign languages gives us opportunity not to lag behind the time".[4] Але гэта, па сутнасьці, лухта.

3.09. – 18.09.2011Менск – Львоў

      Сэмэстры

      …чым далей прасоўваецца гэты аповед, тым болей я яго адчуваю невычэрпным. Ён бясконцы, як сама эвалюцыя сьвету. І ўяўляе зь сябе вывяржэньне ўсяго таямнічага, падарожжа ў самых неверагодных шыротах – пакуль у нейкай кропцы раптам не пачнеш разумець, што тое, што апавядаецца, ня так істотна, як сам аповед.

Генры Мілер, "Разважаньне пра пісьменства"

      Два СКАЧАТЬ



<p>4</p>

Вывучэньне замежных моваў дае нам магчымасьць не апынуцца па-за сучаснасьцю (з анг.).