Название: На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Автор: Сяргей Календа
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-609-8075-17-5
isbn:
Першы квадратны заплечнік са штучнай скуры, які моцна ціснуў на плечы скрозь чорнае футра, дакладней, чорны кажух, якога я жах як саромеўся… Кажух калоўся й не даваў волі рухам, быў стары й падраны, месцамі перашыты й паедзены мольлю.
Першы сіні гарнітур і калготы, якія бацькі прымушалі апранаць узімку… Пакуты працягваліся на фізкультуры ў распранальні: здымаеш сінія штаны, а там – калготы… Рогат мусіў стаяць па ўсім пакоі, але… усе здымалі штаны й стаялі ў калготах – з каго тут сьмяяцца.
Я ненавідзеў фізкультуру за тое, што мы гулялі ў "Фігура замры", гаўняную гульню, якая пачыналася са словаў: "Море волнуется раз, море волнуется два, море волнуется три, морская фигура замри". Я, ляць яго, ніколі не пасьпяваў «застыць», як належыць, і кожны раз прайграваў у самым пачатку… Лепей бы ўжо давалі гуляць у футбол альбо баскетбол… Трэ' адзначыць, што ў "Фігура замры" кожны раз перамагала Вольга, і гэта мяне яшчэ больш злавала.
Таксама я, як і большасьць дзяцей, марыў быць акторам, здымацца ў кіно, граць у тэатры… Таму, калі на калядным ранішніку адзін з удзельнікаў прадстаўленьня для бацькоў захварэў, я, нават не разважаючы, пагадзіўся заняць яго месца, ня ведаючы да апошняга, што трэба будзе рабіць… Так я апынуўся сракаю каня… Разьвітальная песьня "Дадому, дахаты" мусіла выконвацца пад выдатны танец каня, які складаўся з двух дзяцей, накрытых карычневым пледам, мой аднаклясьнік быў перадам, трымаў галаву каня на палцы й вырабляў штукі пярэднімі "капытамі", я, у сваю чаргу, трымаючыся за талію хлопца, упёршыся галавою яму ў азадак і сагнуўшыся долу, ледзь пасьпяваў перасоўваць ногі… На наступны дзень я адмовіўся быць акторам і па традыцыі, заведзенай з часоў Гагарына, пачаў марыць пра касманаўтыку, якая, я быў упэўнены, ніколі б не прымусіла мяне быць сракаю каня.
У другой клясе мы ўсе ўжо вызначыліся зь сябрамі, я зблізіўся з Вовам, Ільлём, Сашам і Косьцем. Мы ўтварылі нешта накшталт маленькай банды, старэйшыя нас не чапалі, а я пасьпяваў ганяць кепскага аднаклясьніка Рыгора.
У нашым асяродзьдзі нават зьявілася першая багатая дзяўчынка, яна распавядала, як езьдзіла ў Баўгарыю. Гэта для нас было такім далёкім і неверагодным… такім жаданым і незразумелым… ажно захоплівала дыханьне. Баўгарыя на той "фанцікаўскі" час была Мэккаю для заможных беларусаў… Ганна сябравала са мною, бо я ганяў Рыгора, які зьдзекаваўся зь яе, маляваў карыкатуры, падкрэсьліваючы ейную паўнату… Ганна мне шмат чаго распавядала й давала гуляць пасьля ўрокаў зь "вясёлкай"…
Спружынка «вясёлка», альбо "сьлінка" (ад ангельскага Slinky), была маім СКАЧАТЬ