На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 11

СКАЧАТЬ трымцеў, ― першы сапраўдны горны ровар. Мой дзядзька аднойчы прывёз яго дадому, і я карыстаўся ім зь месяц, а потым дзядзькавы сябры адвезьлі яго на барахолку ў Ждановічах, дзе я таксама выпадкова апынуўся з маці… Убачыўшы ровар, я закрычаў: "Мама, наш ровар!" Трэба было бачыць твары дзядзькавых сяброў: яны зьбялелі й гатовыя былі зьбегчы. Маці адвяла мяне ўбок і гучна засьмяялася… Толькі потым я ўцяміў, чым так напалохаў прадаўцоў.

      Сёмая кляса адрозьнівалася ад усіх астатніх тым, што ўсе хлопцы за лета падрасьлі ды цяпер далёка не абыякава заглядаліся на фігуры аднаклясьніц і заляцаліся… Гэта нагадвала заапарк – ва ўсіх ламаўся голас, таму былі чутныя то піскі, то грубы гоман, усе стараліся ўшчыкнуць, памацаць, на скрайні выпадак штурхнуць дзяўчынку, дакрануцца да ейных грудзей. Уся кляса ператварылася ў выбуховую прыладу гармонаў і прышчэй; усе мы палілі, цалаваліся, а некаторыя ўжо спрабавалі кахацца; усе мы ў сваіх прыбіральнях і ванных пакоях мастурбавалі па пяць разоў на дзень, усе начамі марылі пра сваіх суседак па парце… Было вельмі цяжка канцэнтравацца на ўроках, асабліва калі выкладалі настаўніцы маладыя, прыгожыя й бяз станікаў пад тонкімі гольфамі. Мы з маім сябрам і суседам па парце Андрэем проста паміралі, у нас ужо ня толькі "пашпарты абрасталі", але зьяўлялася валосьсе на падбародзьдзі, і мы ад гранджу й рускага року ўсё больш схіляліся ў бок цяжкога мэталу…

      У восьмай клясе мы набылі рысы складаных падлеткаў, даводзілі настаўнікаў да прыступаў: адна настаўніца так крычала на нас, махала рукамі, што скінула вазу з кветкамі й заліла ўвесь журнал. Яна крычала, піла карвалол з валідолам, нэрвавалася, а потым ад нас адмовілася. Чаму? Напэўна таму, што нам занадта часта паўтаралі, што мы элітная кляса, вяршкі школы, і мы паверылі ў гэта, а цяпер настаўнікі атрымлівалі прадукт сваёй творчасьці – эгаістычных падлеткаў.

      Настаўніца па біялёгіі была настолькі намі закатаваная, што неяк падчас урокаў давялося выклікаць хуткую. Настаўніца з сардэчным прыступам ляжала ў шпіталі зь месяц, а праз год памерла, так і не пасьпеўшы ў нас давыкладаць. З прыходам новай настаўніцы ў мяне адкрылася другое дыханьне, і на алімпіядзе па біялёгіі я выйшаў на раён, пасьля перамогі атрымаў магчымасьць прадстаўляць сябе й школу на гарадзкой алімпіядзе, але… я праспаў у той дзень. Я мусіў ехаць на «горад» разам зь біялягіцай і дырэктарам, яны мяне чакалі каля мэтро, а я спаў… Гэта было сорамам для ўсіх біёлягаў… Потым я цьвёрда вырашыў рушыць у мэдыцыну, каб замольваць гэты грэх.

      Дзявятая кляса – мы былі зачараваныя новым настаўнікам рускай літаратуры: гэты вусаты дзядзька (дарэчы, вусы ў яго расьлі ў рот, яны загіналіся пад верхнюю губу й ліплі да зубоў, ён часта любіў дакранацца да іх языком) адкрыў нам цуд спрэчак – уся кляса толькі й рабіла, што спрачалася наконт прачытаных твораў. Было сапраўды цікава ў яго вучыцца, але новы настаўнік праз год нас пакінуў, уладкаваўшыся завучам у гімназію.

      У дзявятай мы ўсе гулялі ў сямʼю – хтосьці камусьці быў бацькам, СКАЧАТЬ