На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 3

СКАЧАТЬ паўгода зноў вярнулася дамоў. Яна зразумела, што няма дараваньня бацьку за здрады і пʼянства, але мы – сямʼя… Тады ў бацькоў быў другі мядовы месяц, яны на адлегласьці наноў пакахалі адзін аднаго і зьехалі на месяц у Крым. Ці варта казаць, што гэта значыла для нас з братам, падлеткаў! Акрамя таго што бацькі памірыліся, нас пакінулі сам-насам, без нагляду, на месяц, толькі час ад часу наведвала жанчына з дачкою, каб пабачыць, як мы тут жывем… Сумленная баптыстка, якая ў чысьціні выхоўвала дачку й шмат малілася… Аднак пакуль яна ня бачыла, мы з братам паказвалі ейнай дачцэ, якая ўпершыню бачыла тэлевізар, порнафільмы на касэтах… але гэта ўжо іншая гісторыя.

      Дык вось, нашыя трываньні на дзевяці мэтрах спрыялі нашым з братам імкненьням стаць кімсьці, каб выкараскацца з гэтага ганебнага жыцьця. Каб, напрыклад, мама магла мець сваю кватэру й грошы на падарожжы. Таму я ніколі не супраціўляўся новым прапановам у адукацыі, у наведваньні новага гуртка. Такім чынам, акрамя клятваў у любові, я мусіў для мамы яшчэ й дзейнічаць – вучыцца, разьвівацца (мой брат, дарэчы, таксама быў і ў кузьні і ў млыне: скрыпка, акардэон, нядзельная школа).

      І вось чарговы гурток, я стаю ў вялікай залі, якая ўся запоўненая люстэркамі й страйнюткімі дзяўчынкамі і хлапчукамі, мне мала год, і я мушу пачынаць вучыцца танцам, ды не абы-якім танцам – бальным!

      Полька, мазурка й ча-ча-ча яшчэ, дзякуй Богу, прайшлі някепска, але замінкі пачаліся, калі я закахаўся ў дзяўчынку і ўвесь час сачыў за ёю, а яна штораз, каб танчыць у пары, абірала аднаго і таго ж хлопца. Ці варта казаць, што ў той час мы мусілі вывучаць розныя пазыцыі наскоў і пятак – 1-я, 2-я, 3-я, 4-я, 5-я, 6-я, 7-я, 8-я, 9-я, і хто яго ведае, якая там наступная… Мае ногі закручваліся ў вузел ужо на пятай. Але кропкаю ў вывучэньні бальных танцаў стала нават не каханьне ці немагчымая «пазыцыя», кропкаю стаўся вальс.

      Божухна, як я роў, як я скуголіў і зваў маму! Мяне прымусілі абдымаць за талію дзяўчынку. Я, вядома, быў яшчэ маленькі, каб нешта цяміць пра сэкс і адносіны, але я інтуіцыйна адчуваў, што проста так мацаць дзяўчынку – кепска.

      Мяне забралі з танцаў.

      Упершыню я абняў дзяўчынку праз год, яе звалі Вольга Белая, але яна гэтага нават не пасьпела заўважыць… Была трэцяя кляса, я кахаў яе, але яна была надта прыгожаю, таму я саромеўся да яе набліжацца, а на занятках фізычнай культуры неяк бег за мячом і «выпадкова» сутыкнуўся зь ёю і абняў…

      І, шчыра кажучы, дадзены «прыём» я выкарыстоўваю час ад часу нават будучы дарослым, але мне цяпер ня трэба бегчы за мячом, каб абняць дзяўчыну, усё стала складаней – спачатку будуецца пэўны плян дзеяньняў. І тут толькі адзіная паралель знойдзецца для чытача: усё, што геніяльнае – простае. Паспрабуйце ўспомніць свае «выпадковыя» абдымкі, сутыкненьні, спатканьні, пацалункі… Проста так нічога не адбываецца, і нават, шчыра кажучы, мая жонка В. аказалася са мною ня дзякуючы лёсу, а толькі таму, што я моцна хацеў, каб яна была побач, і я дзейнічаў, браў ініцыятыву на сябе і, быццам выпадкова, сутыкаўся зь ёю, быццам выпадкова СКАЧАТЬ