На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу На крок назад, на дзень наперад (зборнік) - Сяргей Календа страница 14

СКАЧАТЬ гутарылі пра філязофію й літаратуру, елі танныя бутэрброды з салам, сялёдкай і цыбуляю, пілі пладова-ягаднае з суседняй крамы, якая была нам як маці родная… ванітавалі, спалі… палілі… Мы былі купкай сучаснай моладзі, якая апынулася на ўскрайку, у пэўным маргенэзе (моладзь, не задаволеная жыцьцём, сучаснасьцю й дадзенай свабодай), мы былі яскравымі прадстаўнікамі чагосьці апакаліптычнага, быццам чорныя вершнікі хаосу… Але нам гэта падабалася. Мы верылі ў сябе, у сваю моц, у тое, што мы здольныя на вялікія справы, здольныя скалануць гэтыя антычныя калёны застою й савецкасьці, мы мянялі сьвет, але ён чамусьці не мяняўся. Мы пачыналі зь сябе.

      Выкладчыкі на лекцыях звычайна пазіралі на нашу кампанію недаверліва, быццам мы прыйшлі не туды. Мы сапраўды існавалі ня ў тым месцы, кожнаму з нас было наканавана зьдзейсьніць у жыцьці іншае.

      Шызафрэнік часта бажыўся, што будзе новым прэзыдэнтам, лез у нейкую палітыку, піў, пакуль яго на трэцім курсе, на якім ён вучыўся ўжо чацьвёрты раз, не пасадзілі на восем год у турму. Але ён нават адтуль дзіўным чынам намагаўся раз на месяц тэліць загадчыку катэдры й распавядаць пра свае грандыёзныя пляны, пытацца пра справы.

      Шлёндра раптам апынулася вельмі файным, таленавітым фатографам.

      Панк стаў буйным мастаком і дызайнэрам, ён пазбавіўся сваёй доўгай барады й ажаніўся.

      Нязьменнымі засталіся алькаголік і мізантроп… Яны часта бачыліся са мною, але з кожным разам я губляў да іх цікавасьць. Напрыканцы навучаньня яны амаль перасталі для мяне існаваць, акрамя як у памяці, якая таксама ня мела пэўнае гарантыі на доўгія тэрміны.

      Аднойчы, калі ўжо другім разам надышлі зімовыя іспыты, я з алькаголікам зьбіраўся здаваць нейкую Тэорыю. Якую менавіта – цьмяна памяталася нават на той час, але мы прыйшлі. Алькаголік, зьмерзшы, прытуліўся да батарэі, не здымаючы паліто, сеў на падлогу й дастаў з унутранай кішэні бутэльку, я пасунуўся да яго, мы занялі сваю чаргу ў габінэт. Пачалі піць, каб сагрэцца, каб мазгі пачалі варушыцца… Мінула тры гадзіны, мы нават пасьпелі зьлётаць яшчэ па адну, і я пасьпеў саснуць, як раптам, расплюшчыўшы вочы, не знайшоў побач алькаголіка… І тут праз драўляныя дзьверы з габінэту пачуўся страшэнны лямант… Выкладчык крычаў, каб хтосьці вымятаўся вонкі, каб не зрываў экзамэн… Я сьцяміў, што сёньня нам не дачакацца посьпеху на іспыце… Празь імгненьне з габінэту вылецеў мой аднагрупнік, спатыкнуўся й расьцягнуўся на падлозе, зь левай рукі ў яго выпала плястыкоўка з гарэлкай і кавалачкам цытрыны.

      Так, дарэчы, гэта быў іспыт па тэорыі літаратуры… Алькаголік вырашыў замест адказу на пытаньні білета распавесьці пра сваю тэорыю "Памаранчавых дрэваў". Дастаў дзьве плястыкоўкі, наліў у іх гарэлкі, кінуў па кавалачку цытрынкі, парэзанай сьцізорыкам паўмесяцамі, і прапанаваў выпіць выкладчыку, кандыдату філялёгіі… Гвалт, сварка, спрэчка, але… восем у залікоўцы. "Як яно? Га? ― пытаўся ён у мяне потым і ўздымаў чарговы кілішак за такі посьпех. – Талент, мазгі!" Тое СКАЧАТЬ