Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 7

СКАЧАТЬ крыўды, пабляклі ўспаміны аб няўдалым першым каханні… Вера сышлася з Вікторам. Ён быў на тры гады за яе старэйшы, самастойны і ўпэўнены ў сабе. Раман іх склаўся хуткаплынна: захапіла, закруціла, панесла. Віктор прапанаваў Веры жыць разам на наёмнай кватэры. Яна нічога не губляла, акрамя адзіноты. У нейкі момант ёй нават здалося, што Віктор яе кахае. Вера ахвотна згадзілася і пераехала разам з дачкой да Віктора. Яна называла яго Вікторам на замежны манер з націскам на літару «О». Рыхлы з буйным млявым целам офіснага планктону, з глыбокімі лобнымі залысінамі над невыразнымі брывамі, ён глядзеў на людзей непрыемнымі вачамі гандляра-ацэншчыка. Віктор працаваў у сферы прыватнага бізнесу. Схема бізнесу была нескладаная: як мага танней купіць і як мага даражэй прадаць. Віктор разам з кампаньёнам Сашам перапрадаваў невялікія партыі прадуктаў. За вышэйшы пілатаж лічылася ўцюхаць спажыўцам партыю падпсаванага пратэрмінаванага беларускага сыру па завышаным кошце. А потым гулліва перакідвацца з кампаньёнам фразачкамі:

      – Сырочак добра зайшоў па дарагой цане.

      – Дык ён жа аналаг французскага, з плесняй.

      Віктор наняў кватэру і Вера з дачкой пераехала да яго. Разлік гандляра быў просты як пяць капеек: жанчына з «прычэпам» нікуды ад яго не дзенецца, будзе паслухмянай і стараннай, куды ёй з дзіцём рыпацца, а яму зручна.

      «Памыць, прыбраць, есці згатаваць – не мужыцкая гэта справа. Вера зоймецца хатняй гаспадаркай. А то сучасныя цёлкі на выданні лёгка давядуць да шаленства, – разважаў Віктор. – Усё чакаюць, каб мужыкі да іх з букетам на балкон лазілі ды дэманстравалі незгасаючую жарсць, а самі кабеняцца, маўляў, заваюй мяне, я ўся такая недасяжная і такая рамантычная. Рамантычныя, узвышаныя… а посуд памыць няма каму». У Віктора на любоўныя жарсці не хапала ні часу, ні жадання. Трэба было тэрмінова ўцюхваць чарговую партыю прадуктаў. Дамовы, транспартныя накладныя, справаздачы ў падатковай замудохалі, ажно сківіцы зводзіць. А Вера, Вера яго разумее. І выглядае файна. Модніца. Не сорамна сябрам паказаць такую ляльку. І для душы паразмаўляць адно задавальненне, і для цела… у гэтым сэнсе Віктора асабліва ахінала пяшчота… Жаніцца ён не збіраўся.

      Кватэру Віктор наняў далёка ад цэнтра у мікрараёне Уручча і не першай свежасці, пацёрханую, але поўнасцю абсталяваную. Усё неабходнае, акрамя пральнай машыны. На гэты конт Віктор не парыўся – Вера памые бялізну рукамі. Кватэрная гаспадыня забяспечыла нават посудам. На кухоннай пліце стаялі рондалі, у верхняй шуфлядзе – лыжкі і відэльцы. У відэльцах трапляліся гнутыя зубы. Талерак хапала з каптуром. Частка прымасцілася ў шафцы для сушкі посуду, пастаўленая разнавялікімі дыскамі на рабро, астатнія – стосам на паліцы. Вера гэта не задаволіла, яна цягнулася да эстэтыкі і прытарабаніла з сабой на здымную кватэру французскі посуд. Шэсць шырокіх талерак з паўпразрыстага ружаватага шкла. Яны занялі месца ў сушцы, прэтэнцыёзна адсунуўшы ў кут гаспадарскія незамыславатыя талеркі, упрыгожаныя дробнымі сціплымі кветкамі. Вера хутка асвоілася на новым месцы. Рэчы з чамадана разляцеліся ў шафу на плечыкі і паліцы, тапкі – у пярэднюю. Пасцельная бялізна – на коўдры і падушкі. Бліжэй да вечара Вера ўзялася за бліны. Віктор СКАЧАТЬ