.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 6

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Ладна, вар'яцей, – махнуў рукой Масейкін. – Яшчэ ж я хачу, паважаны вар'ят, каб ты ўступіў у нашу Лігу барацьбы за сціпласць. Навошта планеце Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Хопіць і бронзавага. Мінеральныя рэсурсы Зямлі, Месяца і Венеры амаль вычарпаны, ядзерная энергетыка байкатуецца, паветра, глеба і вада атручаны ўжо стагоддзі назад, а Ўсепланетнае Журы прысуджае лепшаму грамадзяніну (ах, якія мы добранькія!) тытул Чалавека з брыльянтавым сэрцам.

      – Усяго ж толькі тытул, – асцярожна ўставіў сваё слова Гай.

      – Прынцыпы вышэй за ўсё, – рашуча перапыніў яго Масейкін. – Калі планета бедная, беднымі павінны быць і тытулы. Брыльянты – гэта раскоша, гэта марнатраўства, а вось старая добрая бронза, з якой далёкія прашчуры ўваходзілі ў цёмны лабірынт сваёй прадгісторыі, незаслужана забыта нашымі заканадаўцамі і маралістамі. Абавязкова павінен быць толькі адзіны тытул – тытул Чалавека з бронзавым сэрцам. Надаўшы такое штогадовае званне лепшаму чалавеку Зямлі, мы тым самым духоўна ачысцімся, умацуем душу, станем падобнымі сваёй чысцінёй і сціпласцю на першых хрысціян або пурытан.

      Яны хутка ішлі па яшчэ няшумнай ранішняй вуліцы, і Масейкін усё гаварыў, гаварыў… «Ну й галава, – дзівіўся сам сабе Гай Дубровіч. – Два Везувіі плюс вулкан Ключаўская сопка. І заўсёды напаўкрыла, напаўкрока ляціць наперадзе прагрэсу. Здаецца ж, нейкі месяц назад захапляўся разгадваннем «свяшчэннасці» лічбы 7. Выступіў па Індаэўрапейскім тэлебачанні і, здзівіўшы вучоных мужоў, заявіў, што даўмеўся, хоць сам і не гісторык, чаму першалюдзі так шанавалі гэту самую лічбу 7. Аказваецца, чалавечае цела мае сем «чыстых» адтулін: вочы, вушы, ноздры, рот. Вялікі перапалох быў паміж навукоўцаў. Нават сам Гай не ўтрымаўся тады і ў газеце «Хатні фантаст» надрукаваў сваю версію. Па ягоных меркаваннях, лічбу 7 людзі зрабілі свяшчэннай таму, што кожны чалавек (прынамсі, на золку зямных цывілізацый) мог назіраць, калі дачасна не паміраў ад варожага мяча або чумы, сем жывых прадстаўнікоў свайго роду-племені: прадзеда, дзеда, бацьку, сябе, сына, унука, праўнука. І вось сёння Навум Масейкін з найвялікшай страсцю гаворыць, амаль крычыць аб Чалавеку з бронзавым, а не з брыльянтавым сэрцам.

      Яны падышлі да 7-й верталётнай пляцоўкі, дзе стаяў верталёт сям'і Дубровічаў.

      – Можа, паляціш разам са мной? – прапанаваў Гай. – Хачу пабываць у Доме Пераўтварэнняў. Масейкін адмоўна хітнуў галавой.

      – Тады – да пабачэння. Жывуць Сонца і Кісларод. Толькі скажы мне, Навум, каго б ты, супервядомы тэлевізійны ас, аб'явіў Чалавекам з брыльянтавым, прабач, з бронзавым сэрцам за гэты год?

      – Старшыню Лігі барацьбы супроць мутактаў Грома Стралковіча, – не міргнуўшы вокам адказаў Масейкін. – Дарэчы, праз два дні лячу да яго, каб зрабіць тэлерэпартаж. Апошнім часам зноў актывізаваліся двухгаловыя воўкасабакі, і Гром разам з сябрамі дае ім прыкурыць.

      Яны развіталіся. Гай, паказаўшы робату-ахоўніку кантрольны жэтон, лёгка ўскочыў у элегантны двухвінтавы верталёт і праз колькі імгненняў ужо ляцеў над СКАЧАТЬ