Название: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор: Леанід Дайнека
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская фантастика
Серия: Кніжная паліца школьніка
isbn: 821-161-3933-12-9
isbn:
Да 7-й верталётнай пляцоўкі было ад сілы хвілін дваццаць дарогі. Звычайна Гай хадзіў туды пешшу, хоць амаль па ўсіх вуліцах шпарка беглі тратуары-транспарцёры. Ён ішоў па рознакаляровым асфальце, на якім былі, як жывыя, намаляваны кветкі, зялёныя сцябліны, сінія стракозы, і сумаваў, што даўнавата не быў на сапраўдным лузе, дзе мяккая зямля ўгінаецца пад чалавекам і раса залівае ногі. Навокал весела стаялі двух-трохпавярховыя будыначкі, з абавязковым садам каля ўвахода, з салярыямі і тэлескопамі на дахах. «Праз паўгадзіны я зраблюся пчалой», – думаў Гай, Раптам проста перад ім, літаральна ў кроку ад яго, абваліўся, гучна пляснуўся на асфальт балкон са старэнькага чырванасценнага дамка. Некалькі такіх дамкоў захавалі як архітэктурныя помнікі даплюралістычнага часу. Ветрам, асколкамі тынкоўкі рэзка ўдарыла па грудзях і шчоках. Гай, нібы заяц, сігануў назад. Усё ў ім затраслося – Вялікі Жах папярэджвае! Вялікі Жах нячутна ідзе, цікуе побач! Хоць многія, хто з ім ні сустракаўся, не вераць у яго існаванне, ён прысутнічае на планеце, пранікаючы ў самыя патаемныя куточкі жыцця.
– Вітаю спадара Дубровіча! Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? – прагучаў, як збавенне, бадзёры вясёлы голас. Поруч з Гаем стаяў ягоны калі не сябра, то добры знаёмец рэжысёр Індаэўрапейскага тэлебачання Навум Масейкін. Масляніста-чорныя жвавыя вочы іскрыліся заўсёдным смехам.
– Адкуль ты ўзяўся, Навум? – узбуджана выдыхнуў Гай. Зараз ён быў рады кожнай жывой душы.
– У ваўка сто дарог, у паляўнічага толькі адна, – адказаў Масейкін. – З учарашняга шукаю цябе. Хачу, каб ты прыняў удзел у планетарным дыспуце гісторыкаў на тэму «Галоўная падзея дваццатага стагоддзя».
– Галоўная падзея? – пазіраючы то на Масейкіна, то на рэшткі цаглянага балкона каля сваіх ног, млява перапытаў Гай. – Вечна ты, Навум, выдумляеш нейкія дыспуты. Тут балконы валяцца на галаву, а ты… Лічу, што галоўным у дваццатым стагоддзі быў першы адкрыты кантакт зямлян з камандзірам Лятаючай талеркі Бурдзугаларафам. Здарылася гэта, дай Бог памяць, у адна тысяча дзевяцьсот СКАЧАТЬ