Толькі не гавары маёй маме… (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Толькі не гавары маёй маме… (зборнік) - Адам Глобус страница 12

СКАЧАТЬ Рускiя зрабiлiся падобныя да габрэяў, яны расцяклiся па прасторы СССР, i ў iх пачало не хапаць колькасцi i моцы, каб трымаць усё пад кантролем. У Артэку расейцаў было болей за ўсiх астатнiх, але яны нiколi не аб’ядноўвалiся ў нацыянальныя групоўкi, яны былi кожны сам за сябе i свой рэгiён – Сiбiр, цi Карэлiю, цi Архангельскую поўнач. Адных Ваняў у 311 пакоi было ажно тры, архангельскi Ваня, петразаводскi Ваня i астраханскi Ваня.

      Архангельскi Ваня казаў, што вельмi любiць паэзiю Сяргея Ясенiна, толькi з усёй спадчыны апошняга паэта расейскай вёскi я пачуў, праўда, разоў са сто, толькi два радкi.

      Шмат дзяўчатачак я перамацаў,

      Шмат кабет я ў кутках зацiскаў…

      А далей кацiўся раскацiсты рогат ясенiналюба. Аднаго разу бессмяротныя радкi пачула важатая Галiна, яна матлянула сваiм гiтлераўскiм чубком i заўважыла, што лепш бы ён паўтарыў словы песнi пра Зiну Партнову, пiянерку-геройку. Архангельскi Ваня пачаў дэкламаваць тэкст, дзе былi i такiя радкi:

      С кровью падают на пол

      Пряди светлых волос.

      Сам начальник гестапо

      Учиняет допрос.

      …..

      То он в злобе пугает,

      Наведя пистолет,

      То опять предлагает

      Шоколадных конфет.

      Ты глаза опустила,

      От конфет отвела,

      Распрямилась, схватила

      Пистолет со стола…

      …..

      В схватке пули жужжат,

      Офицер с конвоиром,

      В пол уткнувшись, лежат…

      Што-што, а смерць у пiянерскай паэзii мяне зусiм не палохала, яна наадварот нават весялiла. Ну i як можна было не смяяцца, калi атрад спяваў хорам наступныя словы пра чарговага пiянера-героя, якi загiнуў у смяротнай схватцы з ворагамi?!

      Гремело у дальней ложбинки.

      Кончался стремительный бой.

      Не тая, ложились снежинки

      На мальчика в пуще лесной.

      Мы смяялiся, бо радкi з афiцыйнай лагернай паэзii вельмi нагадвалi неафiцыйную лiрыку, накшталт:

      Я спросил электрика Петрова:

      «Почему ў Вас на шее провод?»

      Ничего Петров не отвечает.

      Тихий ветер труп его качает.

      Былi ў падпольнай лiрыцы i больш кранальныя, эратычныя вобразы:

      Дзевачка ноччу злавiла таксi.

      Цiха шафёр ёй сказаў «Адсмакчы!»

      Доўга смактала бедная Зiна.

      Месяц ад Зiны смярдзела бензiнам.

      Каб скончыць з усёй пiянерлагернай паэзiяй, артэкаўскай i неартэкаўскай, я працытую табе яшчэ адзiн урывачак з афiцыёзнага вершыка-дрындушкi.

      Там жывуць узбекi, беларусы.

      Дзецi розных брацкiх нам краiн,

      Пасланцы В’етнама i iндусы —

      Сваякi па духу, па крывi.

      Гэта лагер вечнага сяброўства,

      Дзе расце, мужнее чалавек.

      Гэта месца добрага знаёмства,

      Гэта ён – наш сонечны Артэк!

      Ура! Таварышы! Ура! Ну, вядома, блiжэйшых сваякоў за iндусаў беларусы нiколi не СКАЧАТЬ