Толькі не гавары маёй маме… (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Толькі не гавары маёй маме… (зборнік) - Адам Глобус страница 7

СКАЧАТЬ нас – будучых артэкаўцаў – пашнуравалi па двое i павялi на вакзал. У цемры мы нагадвалi калону палонных.

      У цягнiку Мiнск – Сiмферопаль выдалi сухi паёк: печыва, хлеб, цукеркi ды кансароўку з свiной тушанiнай, адну на траiх. Першы ўзяўся есцi з бляшанкi вiсланосы Мiхась з Нясвiжа. Пакуль астатнiя пазiралi ў акно i запiвалi цеплаватай гарбатай чэрствы хлеб, нясвiжскi Мiхась выеў з кансароўкi ўсё чыста мяса i сказаў, што такая трапiлася бляшанка – адно сала, адзiн тлушч. Кемлiваму нясвiжскаму пiянеру натаўклi ў каршэль, але ж мяса не вярнулi.

      Не ведаю, як у каго, а ў мяне першыя лагерныя днi праходзiлi заўсёды пад шарым i халодным крылом голаду. Як найкаштоўнейшы талiсман я насiў у нагруднай кiшэнi лусту чорнага сухара, а калi клаўся спаць, дык хаваў хлеб пад падушку, загарнуўшы ў кашулю, каб не раскрышыўся.

      З лустай чорнага хлеба ў кiшэнi я даехаў ажно да артэкаўскай лазнi, а там давялося пацiху яе выкiнуць, бо хударлявы маладзён, апрануты ў гарчычную паўвайсковую форму, загадаў распрануцца дагала i скласцi ўсе рэчы ў мех, якi знеслi ў камеру захоўвання ажно на два доўгiя месяцы. На мне засталiся адно шкарпэткi i сандалi, а ў цэлафанавым пакецiку, прыцiснутым да пэўнага органа, былi толькi мыла, зубная паста, шчотачка дый кеды з запаснымi шкарпэткамi. У правым кедзе хаваўся вацок з чырвонцам. Зразумела, што ў другi вольны кед я мог засунуць сухую лустачку хлеба, але ўяўны сорам не дазволiў. Знойдуць, i пачнецца… Вы што, з галоднага краю да нас прыехалi? Гэта вас бацькi навучылi хлеб у абутку хаваць? Карацей, я не пашкадаваў, што выкiнуў харч, бо аглядалi вельмi ўважлiва: i ў валасах вошы шукалi, i мiж пальцаў – каросту, i нават клубы рассоўвалi i ў дупу зазiралi… Ад чаго я пачырванеў i заiкаўся, калi надыктоўваў доктарцы ў акулярах уласныя даныя.

      З доктарскага кабiнета доўгiм калiдорам давялося шыбаваць у душ, дзе ўжо назбiралася чалавек трыццаць голых хлопцаў i дзе адсутнiчала гарачая вада. З вiскатам, ровам i рогатам кожны па чарзе ўскокваў пад ледзяныя струменi, а ўсе астатнiя заходзiлiся ад смеху, нiбыта ў апякальна-сцюдзёным душы i ў курчах пад iм ёсць нешта вясёлае.

      З душа было загадана iсцi ў даўжэзны пакой, пасярод якога цягнулася даўжэзная лава, на ёй гурбiлася форма: шорты, майкi, трусы, кашулi i пiлоткi. Я нiколi не бачыў у сапраўднасцi, як дзiкуны нападаюць на маманта, толькi ў амерыканска-ангельскiм фiльме «Мiльён гадоў да нашай эры», а яшчэ ў дакументальнай стужцы мяне ўразiла сцэна нападу гiенаў на льва. Нiзказадыя, тупарылыя, лапавухiя сабакi раздзiралi на шматкi старога цара звяроў. Нешта падобнае адбылося з дзяльбою формы. Трэба ж было ўадначассе схапiць майку, пачаць яе апранаць, бегчы ўздоўж лавы да гурбы трусоў, хапаць, усцягваць, прасоўвацца, прадзiрацца да кашуль, намячаючы шлях да шортаў i пiлотак. Тое самае рабiла яшчэ трыццаць найспрытнейшых з усiх спрытных. Пэўна ж, скончылася б бойкай, калi б хударлявы маладзён не ўскочыў у доўгi пакой i не зароў, не раўнуючы паранены гiпапатам: «Ста-а-аяць! Ма-а-аўчаць!»

      Як равуць гiпапатамы, мне давялося чуць у перасоўным заацырку. І скажу, што страшна яны равуць. У Мiнск прывезлi перасоўны звярынец, была там i гiпапатамава самка, што цэлымi днямi сядзела ў вялiзнай балеi. Гiпапатамы любяць СКАЧАТЬ