Название: Казкі для дарослых (зборнік)
Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-562-091-5
isbn:
Час і пілаванне
Жылі-былі, жылі-былі, жылі-былі, жыбы, жы-бы, жы-бы, ж-б, ж-б, ж-б… З такімі гукамі Час распілоўвае сваіх герояў.
Шэрая акадэмія-павук у Шэрай краіне
У Шэрай краіне ёсць Шэрая акадэміяпавук. У Шэрай акадэміі-павуку працуюць акадэмікі-павукі, дактары-павукі і супрацоўнікі-павукі. Усе яны павучаюць жыхароў Шэрай краіны. Па ўсёй Шэрай краіне раскінулася вялікая сетка павучальскіх устаноў. У іх ідуць непарыўныя працэсы шэрага павучання. Працэсы шэрага павучання ідуць на выдатна! Татальная большасць жыхароў вырастае павучальна-шэрымі і адэкватнымі сваёй Шэрай краіне.
Бар, кухар і партманет
Пасля працы кухар заходзіў у бар і замаўляў выпіўку. Кухар працаваў у вялікім рэстаране, а выпіваць хадзіў у маленечкі начны бар. Ён замаўляў сто грамаў гарэлкі ды шклянку пустой вады. Выпіваў стоячы і сыходзіў. Так цягнулася гадоў дзесяць, калі не болей. Аднойчы рэстарацыйны кухар пакінуў на барнай стойцы партманет з грашыма. Бармен вырашыў не губляць заўсёднага кліента і раніцай прынёс кашалёк у рэстарацыю, балазе недалёка. Там ён пачуў, што прайшло якраз сорак дзён, як кухар памёр. Партманет разам з грашыма застаўся ў начнога бармена, бо заслужыў.
Следчы і застрэленая жонка
«Вы стаміліся і заснулі?» – запытаў следчы ў затрыманага. «Так, я прыйшоў дамоў стомлены, такі стомлены, што нават не вячэраў, а прыняў душ і лёг спаць». – «Вы леглі спаць адзін?» – «Жонка глядзела серыял, а я апошнім часам так стамляюся, што тэлевізар глядзець не магу. Засынаю на канапе. Сяду перад экранам, а праз хвіліну ўжо сплю». – «Вы леглі спаць, заснулі і прачнуліся пасярод ночы?» – «Так, я прахапіўся пасярод ночы, бо закрычаў і прачнуўся ад уласнага крыку. Мне прыснілася, што я разам з жонкаю ляжу ў глыбокай яміне з чорнай зямлёю. Я крыху паварушыўся, зямля пачала абсыпацца, і я ўбачыў, што мы ляжым на трупах, крышку прысыпаных чорнай і тлустай зямлёю. Ад страху я пачаў крычаць, ад свайго крыку я прачнуўся». – «Вы прачнуліся і пабачылі, што жонкі побач з Вамі няма?» – «Так, я пабачыў, што яе няма, і пайшоў шукаць…» – «Вы абышлі свой дом, потым выйшлі на ганак і ўбачылі святло ў вокнах суседскага дома?» – «Суседзі часта ладзяць вечарынкі. Кожную пятніцу ў іх вечарынка, музыка і поўна гасцей. А я пад канец тыдня паўмёртвы. Сусед запрашае, а я не магу да яго хадзіць, бо ў пятніцу зусім ніякі. Мне ў выходныя трэба адпачыць!» – «Вы абышлі свой дом…» – «Абышоў дом і зразумеў, што жонка пайшла на вечарынку да суседзяў. Я ніколі не забараняў жонцы хадзіць на вечарынкі. А тут нешта здарылася ў мяне з галавою. Я ўзгадаў песню: “Віжу ў полі быў шацёр; / У том шатре татары, / Між татараў мая мілая, / Мілая гуляіць, / На мяне платком махаіць: / – Ні наезжай, міленькій, / На чужу дальнію старонку, / Паціраеш, міленькій, / Сваю буйную галоўку…” Такая песня мне ўзгадалася. Я выйшаў на ганак і ўбачыў святло ў доме суседа…» – «Вы СКАЧАТЬ