Название: Казкі для дарослых (зборнік)
Автор: Адам Глобус
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-562-091-5
isbn:
Лузер і Флудзер
«Упс?» – гукнуў Флудзер Лузеру. «Паехалі! Паімчалі! Паляцелі!» – адгукнуўся Лузер Флудзеру. «Важнай праблемаю сУчаснасці з’яўляецца змена культурнай парадыгмы, непазбежнасць якой стала відавочнай у апошнія дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя і першыя гады трэцяга тысячагоддзя!» – заляпіў Лузер. «Клас! Джаз! Час!» – ухваліў Флудзер Лузераву залепу. «Ужо ў найбліжэйшы час варта чакаць, што замест постмадэрнісцкага героя з’явіцца Новы герой (Новы Зігфрыд! Новая Фрыда! Новае Зігфрыдо!), здольны вывесці фрыгіднага чытачачалавека-сУчасніка з сённяшніх прыцемкаў духоўнасці на светлы прастор здзяйсняльнага дзеяння!» – прарочыў Лузер. «Геніяльна! Гендарна! Грандыёзна!» – зацаніў Флудзер Лузерава прароцтва. «Дзякі! Да новых сустрэч у нетрах эфіру!» – напісаў Лузер Флудзеру і вымкнуў айфон.
Пяць ложкаў з аргазмам
Няшчасце не мае асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку для няшчасця і асобны погляд на само няшчасце… Як той казаў. Адзін з нас мерае няшчасце лыжкамі заціркі, другі мерае яго бочкамі лайна і цыстэрнамі нафты, трэці – гектарамі зямлі і кіламетрамі ўзарванай чыгункі. Добра, калі тваё няшчасце змяшчаецца ў напарстак, і кепска, калі глабальны фінансавы крызіс ты ўспрымаеш за асабістую драму… Леапольд перажываў няшчасці лёгка, бо ягоная светлая галава была заўжды занятая пошукамі шчасця. Сваё шчасце ён мераў не кіламетрамі, не бочкамі і лыжкамі, а ложкамі. Ложкаў было пяць: дома, на працы, у студыі, на лецішчы і ў Вільні. Усе пяць ложкаў Леапольд любіў і трымаў у чысціні. Ну, скажы ты, якая жанчына пагодзіцца легчы ў неахайны ложак?! Мо якая дурніца і пагадзілася б легчы на брудную прасціну, мо нейкая прасталытка і без прасціны, а стоячы на прыступках у запляваным пад’ездзе пагадзілася б перапіхнуцца з Леапольдам. Дык жа ён з такімі просталядзямі справы не вёў. Хіба ж гэта шчасце – маркітавацца ў чужым брудзе і ў чужынскай гразі? Свой свежазапраўлены ложак са сваёю чыстацелай жанчынаю – такім бачыў сваё шчасце Леапольд. І бачыў яго амаль кожны божы дзень. Але шчасце зусім і не шчасце, калі табе добра, а некаму кепска. А калі кепска тваёй чыстацелай жанчыне, гэта ўжо амаль няшчасце. Таму Леапольд рабіў усё патрэбнае і заўжды кантраляваў, СКАЧАТЬ