Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус страница 6

СКАЧАТЬ прачнулася ў кватэры адна. Яна шукала бацькоў, але ні тата, ні мама не знайшліся. Дзяўчынка паклала на Чорную канапу сваю любімую ляльку і села снедаць. Дзяўчынка ўжо даядала апошнюю лыжку рысавай кашы, калі ўбачыла, як Чорная канапа праглынула ляльку. Дзяўчынка перапужалася, бо зразумела, што Чорная канапа праглынула не толькі ляльку, а людажэрка праглынула тату і маму. Дзяўчынка патэлефанавала міліцыянтам і распавяла пра людажэрства Чорнай канапы, якая з’ела яе тату, маму і ўлюбёную ляльку. Міліцыянты здзекліва пасмяяліся з расповедаў дзяўчынкі. Тады яна ўзяла цацачнага мядзведзя, засунула яму глыбока ў жывот востры нож і паклала цацку на Чорную канапу. Тая з’ела мядзведзя. Чорная канапа праглынула цацку разам з нажом і здохла. Дзяўчынка патэлефанавала дзеду. Ён хутка прыехаў, завалок дохлую канапу на сметнік і там яе кінуў. Дзяўчынка пераехала жыць да дзеда з бабай… Такую казку распавяла ў скульптурнай майстэрні дзяўчынка ў вялізных акулярах. Раней я ніколі не чуў, каб у казках міліцыянты пасміхаліся з перапалоханай дзяўчынкі, таму і занатаваў гэтую жахалку.

      Кілер, Круцік і ліфт

      Бізнесоўцу Круціку прымроілася, што ён выходзіць з ліфтавай кабіны і ў яго страляе кілер. Бізнесовец апаласнуў твар халоднай вадой, выпіў паўшклянкі гарэлкі, кінуў працу і паехаў дамоў. Па дарозе з працы дамоў Круціку зноўку прымроіўся кілер, які з аўтамата пускае ў яго даўжэзную чаргу. Круцік вырашыў не ехаць дамоў, ён паехаў за горад, каб пахадзіць па заснежаным лесе, каб пасядзець на дачы каля каміна, каб пап’янчыць пару-тройку дзён і супакоіцца… Кілер застрэліў бізнесоўца каля распаленага каміна ён пусціў у п’янога Круціка доўгую аўтаматную чаргу. Апошняе слова бізнесоўца было «ліфт».

      Шэры мост і дробныя феміністкі

      У нашай сталіцы ёсць Шэры мост. Той мост ведаюць усе, бо наш галоўны праспект ідзе якраз праз Шэры мост.

      Пад мостам плыве ціхая рака, а яшчэ там ёсць два праходы-праезды. У тым праездзе-праходзе, што бліжэй да пляца Перамогі, часам з’яўляўся Белы чалавек. Ён падыходзіў да мінака і прапаноўваў пакаштаваць гарэлкі. Калі мінак пагаджаўся і выпіваў з Белым чалавекам, дык спыніцца ўжо не мог, піў і піў гарэлку, пакуль не прапіваў усё чыста, пакуль не співаўся ўшчэнт і не паміраў. У кожнай казкі ёсць свой пачатак і заканчэнне. У адзін светлы дзень пад Шэрым мостам у праходзе-праездзе мінакі знайшлі труп Белага чалавека. Побач з трупам ляжалі дзве пластыкавыя шклянкі і напалову поўная бутэлька белай. Дасведчаныя людзі распавядалі, што адзін мужчына, якога спакусіў гарэлкай Белы чалавек, усё ж кінуў піць. Мужчына той піў, не спыняючыся, тры гады, тры месяцы і тры дні. Мужчына той сабраў волю ў кулак, заціснуў волю ў кулаку і піць кінуў. Ён кінуў піць і пайшоў пад Шэры мост. Ён узяў нож і пайшоў пад мост, бо ведаў, што Белы чалавек ізноў паспрабуе спакусіць яго белай і горкай. Чалавек сапраўды паспрабаваў спакусіць мужчыну паўнюткай шклянкай горкай і белай, за што і атрымаў нажом у жывот. Пад Шэрым мостам мінакі знайшлі скурчанага Белага чалавека з нажом СКАЧАТЬ