Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус страница 1

СКАЧАТЬ скай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра Блакітныя вочы кажуць усе. Блакітнавокая Вікторыя Кальварыйская дапамагае бяздзетным жанчынам нарадзіць першае дзіця. Яна з’яўляецца да жанчыны ў сне, гаворыць з ёю, спачувае, перапытвае – ці сапраўды той так важна займець сваё дзіця, а потым кажа, што і як трэба зрабіць, каб дзіця нарадзілася. Акром парадаў, звязаных з прыродаю чалавечых целаў, Вікторыя сарамліва просіць нейкую драбязу для сябе. Зазвычай яна кажа пра дзве белыя лілеі, якія трэба занесці на Кальварыйскія могілкі і пакласці на магілу Вікторыі. Усе, каму яна абяцала дапамагчы, атрымалі дапамогу. Хто нараджаў дзіця і забываўся пра Блакітныя вочы ды не выконваў просьбы, не дзячыў Вікторыі, таго яна жорстка карала. Зноў жа з’яўлялася ў сне, зноў папярэджвала пра кару і потым на яве ламала жанчыне руку ці нагу. Апошнім часам Вікторыя Кальварыйская мала каго нявечыць, бо імя ейнае і справы, дзякуючы жанчынам, што з яе дапамогаю здолелі нарадзіць, набылі вядомасць як у Мінску, так і ўва ўсёй Беларусі. Таму і белыя лілеі ляжаць на кальварыйскай магіле Вікторыі-дапаможніцы цэлы год. Першай, да каго дапаможніца з’явілася ў сне, была спявачка з касцёльнага хора – Ядвіся. Яна добра ведала старую бабу Вікцю. Над труною Вікторыі яна ціха папрасіла: «А цётачка Вы наша, а Вікцечка, а калі Вы трапіце на нябёсы блакітныя, а калі ўбачыце там каго, ды папрасіце дзіця для мяне, бо без дзіцяці я чэзну ды марнею і змарнею ўшчэнт…» Праз некалькі дзён Ядвіся пабачыла ў сне Блакітныя вочы цёткі Вікторыі, якая паабяцала ёй дапамагчы. Неўзабаве харыстка зацяжарыла, а пазней лёгка і без усялякіх праблемаў нарадзіла дачушку Антосю. У Ядвісі з Антосяй усё ішло найлепшым чынам, ажно пакуль зноўку ў сне не з’явіліся Блакітныя вочы. Вікторыя была злая, сказала, што пакрыўдзілася, бо не атрымала дзвюх лілеяў, а таму Ядвіся раніцаю зломіць два пальцы на правай руцэ. Ранкам жанчына паслізнулася на ганку хлебнай крамы, упала і знявечыла акурат два пальцы на правай руцэ. Пасля бальніцы яна паехала на могілкі, купіла па дарозе дзве лілеі і паклала Вікторыі пад помнік. Так пачалася дапамога бяздзетным жанчынам Вікторыі Кальварыйскай. Дапамагала яна шмат. Удзячныя людзі назбіралі грошай і паставілі на могілках новы і вялікі помнік сваёй дапаможніцы. Цікаўныя даследчыкі вывучылі і апісалі жыццё Вікторыі Кальварыйскай. Як высветлілася, у жыцці ейным было самае сапраўднае дзіва… Бог уратаваў Вікторыю і яе сына. Яна тады працавала на заводзе разам са старэйшым з яе трох сыноў. У іх цэху вырабляліся карпусы для тэлевізараў. На заводзе абвяшчалі працоўныя суботы і нядзелі. Адмовіцца ад працы ў выходныя было немагчыма, але можна было падмяніцца – памяняцца працоўнымі днямі з кім іншым. Вікторыя падмянілася на суботу, каб разам з сынам паехаць з Мінска ў Рубяжэвічы. Тамака сын граў на касцёльным аргане. Ксёндз бачыў у ім свайго новага арганіста, бо стары зрабіўся зусім нямоглы.

      Хлопец граў на аргане, маці малілася, а ў гэты час на іх заводзе адбыўся страшэнны выбух. У сутарэннях пад цэхам, дзе выраблялі карпусы для тэлевізараў, пачаўся пажар. Полымя ахапіла бочкі з лакам. Яны выбухнулі так, што ўзнялі ўгору ўсе перакрыцці і дах. А потым усё разам з дахам абрынулася ў сутарэнні. Цэх разам з рабочымі ператварыўся ў гурбу друзу. У адзін момант загінула блізу трохсот чалавек. Вікторыю разам з сынам пільныя следчыя шматкроць выклікалі на допыты. Чаму з’ехалі? Чаму памяняліся з гэтымі людзьмі зменаю, а не з якімі іншымі? Можа, вы нешта ад некага пачулі, і таму вырашылі не хадзіць у тую суботу на завод? Пасля выбуху і ўратавання Вікторыя займела непахіснае перакананне, што яе і ейнае дзіця выбраў і ўратаваў Бог. Нашто? Каб яна ўсім пра выратаванне распавяла і да апошняга ўздыху свайго дзячыла Богу.

      Менавіта Вікторыя дамаглася, каб у Мінску зноў адчынілі касцёл, які быў зачынены адразу пасля Другой Сусветнай вайны. Дзякуючы Вікторыі на Кальварыйскіх могілках быў наведзены парадак, адчыніўся касцёл і зайграў арган. Непадалёк ад таго касцёла і пахавалі Вікторыю. Яе аплакалі і паціху сталі забываць, але яна пачала з’яўляцца ў снах да бяздзетных жанчын, пачала іх суцяшаць і дапамагаць. Жанчыны, што бачылі Вікторыю Кальварыйскую ў снах, казалі мне: у нечым яна нагадвае анёла. У яе няма анёльскіх крылаў, але Блакітныя вочы дакладна маюць анёльскі колер.

      Выгнанне з ложкаў

      Муж прыходзіць дамоў і заспявае жонку з каханкам. Муж б’е жонку і выганяе каханка. Той прыходзіць дамоў і заспявае жонку з каханкай. Б’е жонку і выганяе каханку. Тая прыходзіць дамоў і заспявае мужа з каханкам. Б’е мужа і выганяе каханка. Той вяртаецца да сваёй, нядаўна пабітай за здраду, жонкі.

      Чырвонае сэрца

      Мужчына яшчэ заставаўся ў жанчыне, але абое ўжо знерухомелі. Мужчына ляжаў, прытуліўшыся да жанчыны, і слухаў сваё сэрца. Яно грукатала, ды так моцна, што здавалася вось-вось выскачыць з грудзей. Сэрца і вырвалася з грудзей. Чырвонае сэрца выскачыла з мужчынскіх грудзей, узнялося пад столь і ўпала на жаночую шчаку. Жанчына павярнула голаў, шырока раскрыла рот і праглынула Чырвонае сэрца. Мужчына так СКАЧАТЬ