заселеным дэманамі.
на што валовіч тактоўна даводзіў:
– хрысціянства, магчыма, вычарпала сябе. як сусветная метафізічная мутацыя. хіба не сведкамі таму – аднаполыя шлюбы? маўклівыя іх адабрэнні з боку касцёлаў. пратэстанцкіх цэркваў? а выпадкі вычварэнстваў у храмах? а тараканава множанне сектаў? можа, гэта і ёсць пачатак канца?
пасля чаго яны нейкі час маўчалі. а потым зноў гаварылі. іншым разам – горача і рэзка. і кожны знаходзіў усё больш доказаў. сваім думкам. але час ішоў. і валовіч пачаў збірацца. пайшоў і разбудзіў дзяўчыну. ад ежы тая адразу адмовілася. нават з агідай. але выпіла шмат вады. была вялая і пакорлівая. валовіч патэлефанаваў кірылу віжу. і сказаў што ўвечары яны вернуцца. а на пытанне аб выніку – не адказаў нічога.
айцец віталь зноў прапанаваў ім застацца. гаварыў, што паглядзіць на дзяўчыну раніцай. магчыма ёй зноў спатрэбіцца дапамога. валовіч адвёў яго ў бок. і спытаў:
– хіба ў цябе няма ўпэўненасці? у выніку? на што святар патлумачыў:
– выпадак цяжкі. іншую сатанінскую сілу вельмі складана выгнаць і перасяліць. я рабіў усё, што мог.
валовіч кіўнуў. ён выцягнуў з сумкі канверт. і працягнуў суразмоўцу.
– гэта табе ад заказчыка. прасіў перадаць.
што і раблю. святар адмоўна пахітаў галавой.
– па-першае, я пакуль не ўпэўнены ў выніку. па-другое, грошы я не вазьму. няхай заказчык вышле праз пошту. пазней. калі палічыць
патрэбным. на мясцовы дзіцячы садок. калі яму так карціць. валовіч толькі паціснуў плячыма. і праз кароткую паўзу спытаў:
– ну, а імя? ты даведаўся імя апанавальніка?
і айцец віталь сцвярджальна кіўнуў: —так. гэта «бесавіца». сутнасць асацыюе сябе з жанчынай. адпаведнае і імя. жаночае. яна назвала праз сябе. нават прозвішча самае звычайнае.
валовіч спытаў:
– і што гэта за імя? як яно гучыць?
але святар на гэтае пытанне рашуча адказаў адмовай. —
– цяпер не варта. ёсць свае прычыны. тое імя можа быць і хлуслівым. Адзінае, як я магу задаволіць тваю цікаўнасць, – гэта напісаць імя і прозвішча на паперцы. а пачытаеш усё пасля. як вернешся. згода?
і валовіч згадзіўся. а паперку схаваў у кішэню. урэшце, гэта і няважна, – думаў ён. – што яму з таго імя? а праз некалькі хвілін увогуле запамятаваў пра сваю цікаўнасць. і пра паперку.
святар айцец віталь падвёз абодвух сваіх візіцёраў да прыстанку. ехалі на яго танным аўто. старым. але дагледжаным. канстанцыя вяла драмала. валовіч хацеў было працягнуць былую размову са святаром. яму ў голаў якраз прыйшоў важкі аргумент. як ён лічыў. але айцец віталь гутарку не падтрымаў. і валовіч адразу зразумеў чаму. справа была ў дзяўчыне.
на станцыі валовіч купіў білеты. і развітаўся з айцом віталем. пад канец толькі не ўтрымаўся: спытаў у таго, ці задаволены ён сваім становішчам? тут, у правінцыйным гарадку. лічы, пасёлку. і святар адказаў яму. што нават не варта спакушаць сябе падобнымі СКАЧАТЬ