Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 10

СКАЧАТЬ што з таго? – пачуў ён, між тым, голас дзяўчыны. —

      – што вы мне дэманструеце? а мне пляваць! так, пляваць! вы мне лепш член пакажыце! у вас ёсць член? ха-ха-ха. у вашага сябрука андруша – ёсць. ха-ха.

      на што айцец віталь паднёс ёй крыж усутыч. да твару. але канстанцыя адхілілася. —

      – ды я проста не жадаю! вашых малітваў! і

      вашага лекавання! – выкрыкнула яна нізкім голасам,

      – і рохкаць вам у масць не буду. брахаць па-сабачы. сукенку на сабе рваць. не дачакаецеся!

      і засмяялася, але даволі істэрычна.

      – ха-ха-ха!

      айцец віталь скіраваў валовіча ўбок. за нешта падобнае на шырму.

      – лепш табе не глядзець. дый і мне так

      лепей, – дадаў ён. і валовіч паслухмяна адышоў. але слухаць не пакідаў.

      ён чуў спачатку, як святар пачаў чытаць з малітоўніка заклінанні. усё больш узвышаючы і ўзмацняючы голас. само заклінанне складалася з дзвюх частак: па латыні і на старажытнаславянскай мове. так вызначыў пра сябе валовіч. але дзяўчына раз-пораз перапыняла таго няўцямнымі выкрыкамі. пагрозамі. праклёнамі. заклінальнік рабіў кароткую перадышку. і пачынаў усё наноў. так прайшло з паўгадзіны.

      – і-і-і! – раптам закрычала дзяўчына. і пачала рвацца з рук. але святар затрымаў. і сам узвысіў голас. —

      – імя! – крычаў ён.

      – гавары, як цябе зваць! імя!

      – а я не скажу! не скажу! і пайшоў ты на х…

      – пайшоў!

      – пайшоў!

      – пайшоў!

      на што айцец віталь зноў пачаў чытаць заклінанні. усё больш занудліва. проста ёй у вушы. і зноў пытаўся. гучна:

      – імя! гавары, як цябе зваць! імя!

      а потым ледзь не роў: —

      – імя! гавары!

      валовіч спачатку не зразумеў. пра якое імя ён дапытваўся. хіба ён не ведаў, як зваць дзяўчыну? але потым да яго дайшло. заклінальнік хацеў даведацца імя той д’ябальскай сутнасці. якая, на яго думку, апанавала няшчасную:

      – выходзь! – крычаў айцец віталь. —

      – гавары імя! выходзь!

      дзяўчына выгіналася перад ім. брэтэлькі летняй сукенкі саскочылі з яе плеч. агаліліся яе невялікія, прыгожыя грудзі. але чорную скураную сумку яна не кідала.

      – а ты збегай у ге-пе-у! няхай табе там скажуць! —

      здзекліва выкрыквала яна ў адказ. – і зноў:

      – «канторы», пэўна ж, служыш? што, адняло мову? а як жа таямніца споведзі? пра яе адразу бяжыш з дакладам? – не бегаў і бегаць не збіраюся, —

      адказваў на гэты чарговы і злосны выказ святар. і зноў пачынаў сваю нудную адчытку. якую кожны раз заканчваў адным. —

      – імя! гавары імя! выходзь!

      пасля чаго канстанцыя пачала біцца у руках. вырывацца і выкручвацца з такой сілай. што валовіч паспяшаўся на дапамогу. звыкла знайшоў у кішэні лёску. і накінуў пятлю на рукі пакутніцы. пасля чаго тая пачала выкрыкваць пагрозы. быццам, не сваім голасам. СКАЧАТЬ