Название: Шал (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Другі фронт мастацтваў
isbn: 978-985-6906-88-9
isbn:
цябе ўсё гожае. але, чакай, – ён нахіліўся да яе вуха. і спытаў: —
– можа, ты цяжарная? але канстанцыя расчаравана ўздыхнула, —
– у тым-та і справа. што – не. і валовіч убраў руку, згадзіўшыся. —
– як кажуць, праехалі. і ўздыхнуў было з палёгкай. але дарэмна.
нейкі час канстанцыя зноў пільна вывучала постаць чалавечка з расадай. які па-ранейшаму сядзеў, заплюшчыўшы вочы. і з раскрытым ротам. а потым гучна спытала валовіча:
– у цябе муха ёсць? можа, зловіш? – і паказала на супрацьлеглае акно, у шкле якога гудзелі некалькі тлустых асобін.
чорт бы цябе прабраў, – хацеў вылаяцца валовіч. але стрымаўся. і па магчымасці, ветліва пацікавіўся: —
– навошта табе?
канстанцыя, як і раней, па-змоўніцку ўсміхнулася. і сказала, кіўнуўшы на чалавечка з расадай. які прытвараўся, што спіць:
– хачу кінуць яму ў рот. па-мойму, гэта выдатны спосаб будзіць людзей. і лепш – жывую.
чалавечак моўчкі і палахліва падняўся з лаўкі. потым забраў скрыню з расадай. рукі яго трэсліся. і пайшоў у другі канец вагона.
канстанцыя ўздыхнула з палёгкай і нахілілася да валовіча. у проразі сукенкі ён убачыў яе невялікія, пругкія грудзі. незагарэлыя. станіка на іх не было. адчуў дотык і пах яе валасоў.
– вось мы і адны. адносна, канешне. а шкада, шкада. цябе павінны любіць жанчыны. ты мне даруй за ўсё. я ж не супраць цябе. і ты мне – па душы. у табе нейкі правільны стрыжань.
цягнік рухаўся. і часта спыняўся. пагруквалі колы на рэйках. у канцы вагона плакала, не сунімалася немаўля. прайшоў разносчык газет. потым нейкія ўвішныя гандляры. з асадкамі. нажнічкамі. і іншай дробяззю. нямыя з фотаздымкамі раскладу руху. прабеглі мурзатыя дзеці. нехта ўключыў магнітафон. загучэла папса.
– і раскажы мне пра сябе, – працягнула размову канстанцыя віж. —
– ты хто, адкуль, што хочаш. валовіч насцярожана выслухаў яе пытанні.
– зараз я – выканаўца, – сказаў ён.
– не больш. што з таго, калі я пачну расказ
ваць табе ману? за твае кампліменты? дзяўчына згадзілася:
– няхай. з большага – я і так ведаю. папік
расказаў. і спытала: —
– мы, урэшце, прыедзем калі-небудзь?
валовіч супакоіў. ён паказаў у акно. – бачыш, ужо прыгарад. праз пяць хвілін – вакзал. там мы перасядзем на іншы цягнік.
3
сталічны чыгуначны вакзал няспынна гудзеў. шмат людзей, нібы жамяра, раіліся навокал. у броўнаўскім руху. пад нарастаючай спёкай частка іх хаваліся пад навесамі. і ў самім будынку. іншыя імкліва кудысьці беглі. цягнулі сумкі. заплечнікі. валізкі.
канстанцыя зноў нібы абвяла. яна спакойна рухалася ўслед.
валовіч хацеў было адвязаць лёску. але перадумаў. урэшце, ніхто не зважаў. да таго ж, яна, лёска, была амаль нябачная. да электрычкі на карэлічы заставалася хвілін дваццаць. і валовіч нават прапанаваў выпіць у кафетэрыі кавы. на гэтую прапанову СКАЧАТЬ