Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава страница 29

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Юля шчыра здзіўляецца свайму цярпенню. Колькі яна яшчэ здолее трываць? Нарэшце, маці быццам бы сабралася сыходзіць. Юля спрабуе зачыніць за ёй дзверы, але гэта не ўдаецца. У прыступе гуллівай весялосці маці какетліва, нібыта маладая дзяўчына суджанаму, гразіць дачцэ пальчыкам:

      «Зноў ты сумуеш? Плюй на ўсіх! На ўсіх! І табе адразу стане добра!»

      Дык вось ён, найпрасцейшы рэцэпт душэўнае раўнавагі! Будысты былі б у накауце. Маці прагна ловіць позірк дачкі, каб пацешыцца гідлівасцю, якая адаб’ецца на яе твары, але тая ўпарта разглядвае пляму на падлозе.

      «Вось ты не глядзіш тэлевізар, нічога не ведаеш, – спяшаецца сказаць маці, бо дачка зноў спрабуе зачыніць за ёю дзверы. – Учора ў Польшчы абрынуўся дом, загінулі семдзесят пяць чалавек! А на мінулым тыдні была катастрофа самалёта ў Інданэзіі! Трупы пасажыраў так і не знайшлі!»

      Ах, вунь яно што! Да Юлі, нарэшце, даходзіць. Сілы і здароўе маці дае не толькі бядотны стан дачкі: яе шчупальцы захопліваюць увесь свет. Юля ўсё ж зачыняе дзверы, але маці тут жа прасоўваецца назад:

      «Толькі дурні не глядзяць тэлевізар! Я калі на камбінаце працавала, дык ніводнага партыйнага сходу не прапусціла, усё баялася, што без мяне штосьці дужа важнае скажуць!»

      Цяпер маці на пенсіі, і партыйныя сходы замяніў тэлевізар.

      Калі маці ў рэшце рэшт сыходзіць, Юля, гэтая Жана д’Арк раённага маштабу, горка раздумвае над тым, чаму ніякае. Разуменне. Паміж людзьмі. Немагчыма.

      І… узыходзіць на чарговае любоўнае вогнішча.

      19

      Дзе яна знаходзіла гэтых гогалеўскіх персанажаў? З-пад якіх балотных купін вылазіў гэты вывадак чарцей, гэты шабаш, што не знікаў ад крыку пеўня? Яна здагадваецца, што гэта зноў не той чалавек, але яна рэдка слухае свой розум: няхай гаворыць сэрца, менавіта так. Яна хацела кахаць, як цвейгаўская Незнаёмка, і свайго дабілася: яна так і засталася нераспазнанай для ўсіх тых увішных кар’ерыстаў, спадчынных алкаголікаў, інфантыльных мамачкіных сынкоў – так ужо атрымалася, што яе творчы размах разгарнуўся на нягодным матэрыяле правінцыйнага горада. Пігмаліён, што стварыў Галатэю ўсё ж такі з мармуру, то бок з высакароднага рэчыва, не здолеў бы супернічаць з Юлечкай. Зрэшты, свой раман яна піша крывёю, не журавінавым сокам.

      Як жа гэта адбываецца? Ды ўсё па тым жа, да скрыгату зубоўнага знаёмым мне сцэнары. Самае дзіўнае, што гэтыя яе каханні-вяртанні-расстанні як бы начыста адмаўляюць папярэдні вопыт. Штораз яна пачынае ўсё з пачатку, ператвараецца ў старанную школьніцу і праходзіць з чарговым дублёрам той жа цыкл ператварэнняў: з Распусніцы ў Дзяўчынку-Дыванок-ля-Яго-Ног, потым – у Параненае Сэрца і, нарэшце, у Пакінутае Дзіцянё. Ма-тылёк – кукалка – вусень, не мінуючы ніводнай з зададзеных стадый. Кожны раз колішняя выдатніца верыць, што ўжо цяпер дык усё атрымаецца, і яна сустрэне таго, хто дазволіць ёй сціплае шчасце (якое яму зусім нічога не будзе каштаваць) абагаўляць Яго. Але чамусьці ў гэткай дробязі ёй зноў адмаўляюць. Разнастаіла СКАЧАТЬ