Название: Рай даўно перанаселены (зборнік)
Автор: Алена Брава
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Другі фронт мастацтваў
isbn: 978-985-6906-58-2
isbn:
…Яны будуць накіроўвацца на пошукі кахання, пакуль не састарацца. У большасці людзей з узростам вырастае арагавелы мазоль на тым месцы, якое ў юнацтве было святлоадчувальным. У Юлі гэтае месцейка па-ранейшаму мяккае, як цемечка ў немаўляці. Кожныя Каляды яна спяшаецца туды, дзе ў святочна ўпрыгожанай вітрыне крамы зіхаціць чароўны цуд, што ўразіў яе яшчэ дзяўчынкай. Помніцца, тады яна знерухомела ў нямым захапленні, а потым плакала і патрабавала купіць, і ёй растлумачылі, што «гэта» не прадаецца, рэкламны трук адміністрацыі магазіна, прызначаны якраз для таго, каб яна выбрала для сябе што-небудзь іншае на гэтым свяце жыцця. Усе людзі, калі становяцца дарослымі, прыслухоўваюцца да разумнай парады, але толькі не Юля. Штогод яна накіроўваецца да вітрыны, дзе блішчыць ды пераліваецца прамяністымі агнямі рэкламны трук Госпада Бога: Вялікае Ра-мантычнае Каханне. Ці ёй супраціўляцца цуду? Яе маці глядзела ўверх, на далёкую зорку, і чакала. Юлечка ўзнімаецца на дыбачкі ды слабымі рукамі імкнецца дацягнуцца да халоднай зоркі, якую сама прыдумала. Яно заўжды з ёю, яе прагорклае ды запляснелае дзіцячае каханне. Яна ўважліва параўноўвае яго з арыгіналам – тым, у вітрыне.
Што ж, калі змахнуць наліплыя арахісавыя крошкі, будзе зусім падобна.
17
Як у многіх чыста жаночых сем’ях горада, у сям’і Галіны Іларыёнаўны мужчына лічыўся чымсьці накшталт СКАЧАТЬ