Название: Рай даўно перанаселены (зборнік)
Автор: Алена Брава
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Другі фронт мастацтваў
isbn: 978-985-6906-58-2
isbn:
…Зранку маці, спяшаючыся на камбінат, злосна шпурляла на патэльню яйка з кавалкам заляжалай каўбасы, усё гэта раз’юшана плявалася тлушчам на вялікім агні. Напэўна, з-за перасмажанай ежы Юля пакутавала ад болю ў страўніку, але скардзіцца не асмельвалася – ведала, што маці, здзекваючыся, абвінаваціць яе ў спешчанасці. Калі боль рабіўся нясцерпны, яна ішла да ванны і нізка нахілялася над ёю, робячы выгляд, што ўмываецца, – тады станавілася лягчэй. Але тым ранкам у лазенцы ўжо чысціла зубы маці з бруднага пластыкавага кубка, чысціла, як падалося Юлі, цэлую вечнасць, са смакам выдаляючы з пячор між зубамі жы-лістыя яйкі дыназаўраў. Скурчыўшыся ад болю, Юля доўга глядзела на мацярынскі зад, абцягнуты страшнаватымі сінімі рэйтузамі, якія тая апранала дома ды на камуністычныя суботнікі, глядзела да тае пары, пакуль яе не працяло дзіўнае адчуванне: межы яе ўласнага «я» нібыта расталі, і яна ўжо не была ўпэўнена ў тым, кім яна насамрэч з’яўляецца, – мо нават і тою жанчынаю ў абвіслых сініх штанах? Жах, якім апякло нутро ад гэтае думкі, разам выявіў сутнасць яе адносін да «самага блізкага і дарагога чалавека», якога школа прадпісвала «любіць як Радзіму», а шок начыста выбіў самы ўспамін пра боль, які, дарэчы, найлепшым чынам даказваў яе, Юлі, ідэнтычнасць самой сабе: у маці страўнік ніколі не балеў.
18
Галіна Іларыёнаўна глядзіць па тэлевізары чарговую зводку навін, і па яе твары расцякаецца блазнаватая ўсмешка. Побач стаіць пустая талерка: у маці фантастычны апетыт і такая ж жыццярадаснасць. Крыніца яе шчасця няхітрая, як савецкая трохрублёўка: вышэйшая справядлівасць нарэшце перамагла па ўсіх пазіцыях, захопніца і агрэсар панесла пакаранне. Бо калі б не Юліна зламыснае нараджэнне – варожая акцыя, спланаваная і ажыццёўленая супраць яе (Галіна Іларыёнаўна, пэўна, усур’ёз у гэта верыць), яна стала б кіназоркай! Ну чым яна горшая за тую Федасееву, што ачмурыла Шукшына? Ці выйшла б замуж за генерала, паехала з ім за мяжу і прыцягнула адтуль, няхай сабе і зарабіўшы выпадзенне маткі, як Тоня з першага пад’езда, пяць, не – дзесяць валізак дабра! Яе кватэра была б як музей, з чучалам глушца ды рознымі там міленькімі штучкамі – не горшымі, чым у гэтай прайдзісветкі Тоні, а яе ж мужык усяго толькі палкоўнік! Яна запоўніла б наборамі тыпу «Мадонна» ўсю югаслаўскую сценку! Але замест гэтага давялося прысвяціць жыццё дачцэ.
Цяпер дачка такая ж адзінокая, няшчасная кабета. Усведам-ленне гэтага напаўняе сэрца маці законнай радасцю адплаты. Яна прагна ловіць кожнае сведчанне няшчасця на твары дачкі, яна спаталяе СКАЧАТЬ