Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава страница 25

СКАЧАТЬ да згвалтавання. Пазбаўляць сябе ілюзій, адкрываць сабе вочы на манер містыкаў-вар’ятаў, што адразалі павекі, каб сон не перашкаджаў ім аддавацца пошуку Абсалюту, – танная паказуха. Ты ж сама напісала для сябе гэты сюжэт, прыдумала яшчэ ў школе, ці не так? І ты ў ім шчаслівая, шчаслівая!

      Так, але… як жа можна быць шчаслівай, штораз скіроўваючыся па пратаптанай сцежцы прадказальных рэакцый, не згаджаецца другі голас. Зрэшты, ён зусім ціхі, яго не пачуюць. Першы голас, між тым, даводзіць сваё: можна і далей ап’яняцца пачуццямі, як віном, трэба ўсяго толькі не заўважаць, што з-пад стракатага рыззя тырчыць палка ад швабры з напнутым на яе парыком, ды лялька з анучак цягне да пачварнага ідала рукі ў ненатуральным жэсце, трэба верыць, што ўвесь гэты пыльны рамантычны рэквізіт і ёсць Каханнем…

      І старанна рабіць выгляд, што ты не ведаеш пра заўтрашняе непазбежнае абуджэнне.

      14

      Ёй усё яшчэ мрояцца паўліны на арэлях Крышны ды Радхі. Але надыходзіць момант, калі дарослая дзяўчынка, патушыўшы цыгарэту ў кубку з кавай, не ведае, куды бегчы ад самой сябе.

      Што ж, яна вырашае «прайсціся». Ускраіна горада, дзе яна цяпер жыве, дае шырокія магчымасці для шпацыраў. У пачатку кахання Юля звычайна ляціць над зямлёю, нібы птушка, не гледзячы пад ногі; калі ж набліжаецца «канец Цудоўнай Эпохі» (зрэшты, Юля не чытае Бродскага – толькі Цвятаеву), яна, цвярозая ды згорбленая, валачэцца, не маючы моцы падняць пацяжэлую галаву. Сёння якраз такі дзень. Юля балесна спатыкаецца позіркам аб усё, што яшчэ нядаўна было схавана пад снегам, а цяпер бессаромна раскінулася навокал: паперкі ад цукерак ды жуек, затычкі ад пластыкавых бутэлек, пакункі ад чыпсаў, пачакі ад цыгарак…

      Юля спрабуе перавесці вочы на штосьці іншае, але ўражанне не нашмат лепшае: бомж корпаецца ў кантэйнеры са смеццем, ля кругласутачнага магазіна «дзяжураць» субтыльныя суб’екты, апранутыя, нібыта акцёры ў авангардным спектаклі, у стракатыя плямы татуіровак-кровападцёкаў ды пінжакі на голае цела. Яна зноў апускае вочы.

      …асколкі бутэлек, абломкі мэблі, унітазаў…

      …косткі ды чэрапы жывёлін…

      Яна ўздрыгвае, спатыкнуўшыся аб пластыкавы пакунак, у якім ляжыць штосьці мягкае ды пругкае, загорнутае ў набрынялую паперу. Юля ўзгадвае, што днямі калегі якраз абмяркоўвалі прачытанае ў мясцовай газеце: жанчына з гэтага мікрараёна нара-дзіла дома, а ўночы выкінула жывое дзіця ў смеццевы кантэйнер, загарнуўшы ў паперу. Калі знаходку выцягнулі, цельца немаўляці было аб’едзена пацукамі. Былая выдатніца ў жаху кідаеца прэч ад пакунка.

      Каб забыцца на змрочныя ўражанні, яна вырашае наведаць парк свайго дзяцінства. Але і там яе чакае расчараванне: парку больш няма. Там, дзе раслі сосны з парыжэлымі кронамі, зеўрае катлаван, побач з якім старанна корпаецца бульдозер. Фантан і скульптурная група ператварыліся ў купу абломкаў. Галава менады валяецца сярод будаўнічага смецця. На твары СКАЧАТЬ