Название: Сланы Ганібала (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6701-79-1
isbn:
Бывай, возера Ванзэе зь яхтамі, цеплаходам «Мобі Дык» і павай з Павінай выспы, якая выйшла па-павінаму пасварыцца на цябе, калі ты плыў на «Мобі Дыку» ў Патсдам, дзе ў Сан-Сусі ў атачэньні магілаў сваіх сабак спачывае кароль Фрыдрых II.
Бывай, падобная да невялікага замку віла Літаратурнага калёквіюму на прыазёрнай вуліцы, дзе ты ў сваёй вежы побач з ружовым каштанам, куды штораніцы прылятала зязюля, спасьціг, што такое эўрапейская цішыня, пра якую сказаў у скандальным «Тропіку Раку» «чалавек з сталёвым фаласам, зьедлівым розумам і неўтаймоўным свабодным сэрцам» – амэрыканскі пісьменьнік Гэнры Мілер.
Бывай, вуліца Зандвэрдэр, над якой, калі ты, пабуджаны зязюляю, упершыню выйшаў на ранішні шпацыр, быў разьліты кактэйль з пахаў бэзу, хваёвай смалы-жывіцы й гарачых булачак з цынамонам. Бывай, падобная да адной з Кранахавых грацыяў наркаманка з плэерам і ціхім шчасьлівым сьмехам, што гучаў у гэтым вулічным кактэйлі, дадаючы ў яго свой струменьчык з водару невядомых духоў і салодкага жаночага поту.
Бывай, да болю родны і ўтульны «Запарожац» з усходнебэрлінскім нумарам, што прыткнуўся сярод усіх гэтых пачварных аўдзі, фордаў, таётаў, вольваў і мэрсэдэсаў жывым увасабленьнем перавагаў плянавае эканомікі.
Бывайце, мурашкі з Ванзэйскага парку! Гэтая зямля й вас надзяліла нямецкім характарам зь ягоным богам парадку, і вы пракладаеце свае сьцежкі не абы-дзе, а акурат па каменных бардзюрах ходнікаў, нібыта за мурашыны крок управа, крок улева вас вокамгненна возьме ў абарот паліцыя.
Бывайце, бэрлінскія камары! Аднаго вечара вас наляцела столькі, што міжволі палезьлі ў голаў гісторыі пра гулагаўскія страты з дапамогаю сібірскае камарэчы – пагатоў змагацца з вамі, дзякуючы добраму францускаму кабэрнэ, ужо не было ніякае змогі, і заставалася адно зацкавана пазіраць на крылатыя эскадрыльлі, што злучаліся ў палкі й дывізіі. Невядома, дзе, хто й чым вас гадуе, але тады, калі вас набілася ў пакой, як савецкіх алкашоў у парфумэрную краму, куды прывезьлі «трайны» адэкалён, і калі рука асуджана націснула на выключальнік, вы ня кінуліся пікіраваць, а мірна палеглі спаць да самае раніцы.
Бывай, сяржант з амэрыканскай базы на вуліцы Зандвэрдэр! Ганарлівыя мінакі-немцы адмовіліся выпіць з табою віскі, як вы, мусібыць, не захацелі б чокнуцца з налітым гарэлкаю па самыя вушы лейтэнантам-танкістам, які аднойчы на менскай вуліцы на пытаньне, ці прыняў ён прысягу на вернасьць Рэспубліцы Беларусі, папулярна растлумачыў вам, што «в гробу он видал вашу ё…ую Беларусь и вас, ё…ых бульбашей-лапотников, с ней вместе». (Тут, напэўна, трэба дадаць, што абаронца Айчыны прасіў вас падкінуць яго ў Гомель і вы зь сябрам пасадзілі яго ў сябравы «Жыгулі» і па дарозе дахаты завезьлі пад Полацак, дзе ёсьць вёска, што таксама СКАЧАТЬ