Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 31

СКАЧАТЬ што дзяліла зь ім ложак.

      Аднаго разу ў студэнцтве я прымудрыўся зьезьдзіць у Рыгу зайцам. (Грошай хапала толькі на піражкі й дарогу ў адзін канец, і я разважыў, што лепей пакінуць іх на зваротны шлях.) Блукаючы пасьля неспакойнай зайцовай ночы па старым горадзе, я апынуўся каля разнасьцежанага вакна: за ім гралі на піяніне Шапэна, а на падваконьні пад аховаю сіямскага ката дымеў вялікі сіні кубак з каваю. Ад’яжджаючы ўвечары ў Полацак, я ўпершыню ў жыцьці ўбачыў хлопца ў белых штанах. Калі правадніца выцягнула жоўты сьцяжок, ён укленчыў у запляваным тамбуры і апошні раз абняў сваю дзяўчыну, што заставалася на рыскім пэроне. З таго часу ў слове Рыга мне чуюцца яшчэ прэлюды Шапэна, пах кавы, кацінае вуркатаньне й сьмешныя словы закаханага юнака ў белых штанах з чорнымі каленямі.

      Я люблю цябе, Рыга, і тое, што я ўжо два гады не хадзіў па тваіх вулках, успрымаецца як нейкая недарэчнасьць.

      Я люблю цябе, Рыга, і ў вагонным вакне ўжо плывуць твае пеўні.

      У гэтай Рызе ня граюць за расчыненымі вокнамі Шапэна і ня ставяць на падваконьні кубкаў зь сьвежаю кавай. Рэч, мабыць, ня толькі ў тым, што на двары восень.

      Пазамінулым лістападам разам зь лістотаю рыскіх ліпаў і клёнаў з дамоў абляцелі шыльдачкі са старымі назовамі. Вуліца Леніна ператварылася ў Брывібас, гэта значыць, Свабоды, а вуліца Кірава і наогул зрабілася Элізабэтас.

      Мужчыны ў белых штанах сустракаюцца на гэтых вуліцах значна радзей, чым мяняльныя канторы, дзе за нашыя «зайчыкі», ці, як той казаў, «шышкебічы», вы не атрымаеце аніводнага латыскага «рэпшыка», а за сотню расейскіх «ленінак» вам адшпіляць 45 рублісаў – пражыцьцёвы дзённы мінімум беспрытульнага рыскага ката.

      Побач са мною йдзе па Элізабэтас чалавек, імя якога вядомае з двух бакоў беларуска-латыскае мяжы. Гэта мастак Вячка Целеш, таму няма нічога дзіўнага, што неўзабаве мы апынемся ў Вячкавай майстэрні на Брывібас, дзе на мальбэрце пачаты партрэт Зоські Верас.

      Раней на прытульнае Целешава гарышча, зь якога беларусы мелі выхад да мора, паказваў рукою бронзавы правадыр. Цяпер Ільліча прыбралі, затое – каб мастаку не было маркотна – зьявіўся сын колішняга гаспадара дома, які выцягнуў адпаведныя паперы ды запатрабаваў за арэнду трыста на месяц, прычым ня рублісаў, а даляраў.

      Ад гэткае навіны робіцца ніякавата нават мне, госьцю, што трымае ў адной руцэ кілішак, а ў другой – крыло вэнджанай курыцы. Што ўжо казаць пра гаспадара, які звычайнае гарышча, дзе марцавалі рыскія каты, ператварыў у атэлье, вартае Манмартру й Манпарнасу.

      На добры лад гэтыя трыста даляраў павінна было б узяць на сябе міністэрства культуры РБ. У Вячкавай майстэрні перавярнулася добрая палова нашага Саюзу мастакоў і чвэртка Саюзу пісьменьнікаў. Зь яе вакна бачылі вежачку на даху суседняга дому Ўладзімер Караткевіч і Рыгор Барадулін, Стэфанія Станюта й Павал Дубашынскі.

      Калі ў міністэрства няма грошай на майстэрню, дзе апрача музаў зьбіраюцца на свае паседжаньні сябры СКАЧАТЬ