Название: Сланы Ганібала (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6701-79-1
isbn:
Бывай, заходнебэрлінскі зьвярынец, пасьля якога хочацца наведаць усе зьвярынцы былога СССР з адной толькі мэтай – дапісаць на кожнай шыльдачцы з назваю жывёліны два словы: «дробны» і «брудны».
Бывайце, прычасаныя, быццам на прыём дыпляматычнага корпусу, арангутангі, гібоны і гамадрылы! Бывайце, фрывольныя макакі з мадняцкімі фрызурамі! Вашыя дзеці маглі б штодня адпраўляць сваім аднагодкам у СНГ гуманітарную дапамогу ў выглядзе некалькіх скрынак памаранчаў, ківі, манга, а таксама трускавак, якія ў нас бываюць у чэрвені, а ў бэрлінскім зьвярынцы – а восьмай раніцы.
Бывайце, бела-чырвона-сінія чыюкі памерамі з нашых буслоў! Вашая крыклівая валтузьня нагадвала б пасяджэньне парлямэнту суседняе дзяржавы, каб вы не дзяўблі двух жоўта-блакітных суродзічаў, што больш выдавала на дзяльбу Чарнаморскага флёту.
Бывайце, падобныя да некаторых клясыкаў нашае літаратуры сытыя мядзьведзі зь недаедзенымі паляндвіцамі на цёплых камянях пры басэйнах з вадою, чысьціня якой не прысьніцца нашым водаправодным кранам нават у самых празрыстых снах. Бывайце, акапі са зграбнымі дзявочымі дупцямі, абцягнутымі ўльтрасучаснымі зебрастымі ласінамі. Бывайце, чапурыстыя жырафы зь недажаванымі гронамі залацістых бананаў.
Бывайце, бэрлінскія зьвяры! Ваш рацыён пакуль нам толькі сьніцца.
Бывай, падобны да маскоўскіх нэабальшавікоў усходнебэрлінскі маладзён з вачыма параноіка! Напэўна, ты і сёньня палохаеш пасажыраў падземкі сваімі гістэрычнымі выгукамі, абяцаючы без чаргі расстраляць усіх буржуяў і паказваючы, як гэта будзе: «Та-та-та-та-та!» (Наконт без чаргі, дык, у прынцыпе, усіх нас трэба абслугоўваць безь яе, бо ўсе мы – інваліды сацыялізму розных групаў.)
Бывай, бэрлінская сьцяна! Цябе няма, але нават ня ведаючы, дзе твой нож упіваўся ў цела гораду, імгненна адчуваеш, у якім сэктары знаходзісься, бо з аднаго боку сьцяны пачуваесься ў значна палепшаным, але яшчэ ў сваім вымярэньні, а з другога – апаноўвае навязьлівае адчуваньне, што з гледача ты ператварыўся ў дзейную асобу тэлеперадачы пра сьвет, дзе, як пісаў яшчэ нядаўна сёй-той з нашых сучасных дэмакратаў, спраўляе свой баль жоўты д’ябал.
Бывайце, двухпавярховыя гарадзкія аўтобусы зь дзясяткам пасажыраў, ліфты для інвалідаў на станцыях электрычкі, у надземных пераходах і ўнівэрмагах, дармовыя музэі з эгіпецкімі муміямі, палотнамі Босха, Брэйгеля й Кранаха, з графікай Дурэра і скульптурамі Леанарда! Бывайце, адмысловыя прыбіральні для нябогаў на вазках і сьціплыя прыгарадныя супэрмаркеты зь сьвежымі пэрсікамі, вінаградам, авакада і з пладамі, якіх вы ніколі ня бачылі нават на малюнках, а таксама яшчэ зь дзесяцьцю тысячамі найменьняў тавару, сярод якога трыста гатункаў цукерак і трыццаць – туалетнай паперы, у тым ліку з зайчыкамі ды з паветранымі шарыкамі.
Бывай, ціхі зялёны СКАЧАТЬ