Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 24

СКАЧАТЬ разоў зь дзесяць.

      Народ вудзіў рыбу, а народны дэпутат апрануўся ды паехаў хутчэй у парлямэнт. А тым часам нехта з парлямэнтараў шукаў, куды б зашыцца, нехта, рыхтуючыся да адседкі, культурна складаў у партфэль камплект бялізны з зубной шчоткай, а нехта ехаў ужо ў цягніку ў Санкт-Пецярбург, каб пачынаць усё спачатку.

      Карацей, 19 жніўня 1991 году. Гэта парлямэнтары.

      У паспалітых людзей таксама ўзьніклі свае праблемы. Да мяне, напрыклад, падыходзіць на двары старшыня дамкаму – ціхі такі пэнсіянэр і аматар паддаць, што разьмяркоўваў нам талёны на харч. Быццам падмянілі старшыню: вока гарыць, не раўнуючы, як у якога варашылаўскага стралка.

      – Ну, как там, Владимир Алексеевич, ваш Народный фронт?

      – А адкуль, прабачце, вы ведаеце, як мяне завуць?

      – Э-э, милок, я, к твоему сведению, человек не простой. Я когда-то комсомольский штаб всего Минска возглавлял.

      Мяне неяк міжволі ад суровай прозы пацягнула на паэзію:

      Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе,

      Тоячы словы і думкі свае…

      «Ня выдам нікога, апрача аднаго пісьменьніка, – прысягнуў я сам сабе страшнаю прысягай. – Яму ўсё адно нічога ня будзе».

      I пайшоў слухаць далей радыё «Свабода».

      З допытам, як вядома, атрымалася адтэрміноўка.

      I тут я, слабы чалавек, узяў грэх на душу. Пазваніў дні праз тры да былога начальніка камсамольскага штабу ў дзьверы.

      – Выбачайце, хачу як суседа папярэдзіць. Народны фронт прыняў пастанову: усіх старшыняў дамкамаў – арыштаваць.

      Сьпярша, бо быў, як зазвычай, пад чаркай, ён і паверыў.

      – Спасибо, дорогой. Придется к брату в Донбасс рвануть.

      Добра, што цяпер талёны выдаюць у домакіраўніцтве.

      Яшчэ дні праз тры ў мяне быў дзень нараджэньня. Якраз тады, як Малафеева (не футбольнага трэнэра, а таго, што спрабаваў муштраваць усіх нас) сьцягнулі на сэсіі з трыбуны, а ягоны папярэднік пэнсіянэр усесаюзнага значэньня Ахрэм Сакалоў падруляваў на службовай «Волзе» да роднага ЦК, а там каля дзьвярэй – труна, вакол – плакальшчыцы, а на труне – машастовая стужка: «Ум, честь и совесть».

      Таго вечара сябры падаравалі мне кавалак граніту, адбіты ад цэнтральнай парцейнай будыніны, што стаяла насупраць гарадзкой прыбіральні, на якую касавурыліся, круцячы насамі, бюсты таварышаў Маркса й Леніна.

      Такім чынам хоць частку былой парцейнай маёмасьці пашэнціла прыватызаваць і мне.

      Так нашая Серабранка апынулася ў сувэрэннай Рэспубліцы Беларусі.

      Жыць, праўда, паспалітаму чалавеку стала ня надта каб лепей і весялей. Нават бел-чырвона-белыя сьцягі вывешваць на гаўбцах ужо нецікава, а бэсэсэраўскіх назапасіць у нас у доме не даўмеліся.

      Аднак, калі зробіцца зусім сумна, можна схадзіць на пошту.

      Вось, дапусьцім, хачу я даць тэлеграму з сувэрэннага Менску знаёмаму ў сувэрэнны Нью-Ёрк.

      – Ні дурыце галаву, – кажа паштарка. – Ні ў какіі Нью-Ёркі нікакіі СКАЧАТЬ