Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 19

СКАЧАТЬ нечыя словы). Как приняла, так и отнимет.

      З партатыўнае рацыі на плячы ў старшыны чуецца: «Доложите обстановку!»

      ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (паглядзеўшы ўгару, усьцешана). Докладываю: их всего двое.

      Пад’яжджае яшчэ адна міліцэйская машына і аўтамабіль зь людзьмі ў цывільным. Усе глядзяць угару. Над будынкам на асноведзі навальнічнага неба ўздымаецца белчырвона-белы сьцяг.

3-Я ДЗЕЯ

      З ганку бадзёра сыходзяць чацьвёра тых, што былі на гарышчы й на даху. Паэт і бард ідзе, паклаўшы рукі на патыліцу, у запазусе ў яго – зьняты «флаг» БССР.

      СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ (да першага міліцыянта). Віншую з узьняцьцем Дзяржаўнага сьцягу!

      ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (не пасьпявае, як астатнія, схаваць рукі за сьпіну й зьбянтэжана адказвае на поціск). Там посмотрим… (Перахоплівае ўважлівы позірк падпалкоўніка і зусім ніякавее.)

      СЯБРА ПАЭТА I БАРДА. Віншуем вас, таварыш падпалкоўнік!

      ПАДПАЛКОЎНІК (зь велізарным задавальненьнем загнаў бы нацыяналістаў у варанок, але цяпер ня ведае, што рабіць, і, мабыць, моўчкі кляне сэсію й дэпутатаў). Отойдите, у нас служебный разговор.

      КАРЭСПАНДЭНТКА (да першага міліцыянта). Калі ласка, вашае прозьвішча для гісторыі.

      ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. Пожалуйста: старшина Кащеев.

      Нацыяналісты вясёла й шматзначна пераглядаюцца.

      КАРЭСПАНДЭНТКА. Кашчэеў…

      ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (зазіраючы ёй цераз плячо). Кащеев – через «о».

      КАРЭСПАНДЭНТКА. Я па-беларуску пішу.

      ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. А вы поправьте, чтобы правильно было.

      «Доложите обстановку!» – зноў хрыпіць у яго на плячы рацыя.

      ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. Докладываю: обстановка в целом дружелюбная.

      Адчыняюцца дзьверы гарсавету. Углыбіні відзён тав. Камароў. Яўна на ягоны загад да ўдзельнікаў урачыстага ўзьняцьця сьцягу подбегам кіруецца бабуля-вахцёрка.

      ВАХЦЁРКА (задыхана). Где наше знамя?

      ПАЭТ I БАРД. А вось. (Выцягвае з запазухі сярпаста-малаткасты «флаг».)

      ВАХЦЁРКА. Отдавайте имущество. (Учэпіста хапае «флаг», гэтаксама подбегам вяртаецца ў будынак гарсавету і зь сярэдзіны зачыняе дзьверы на засаўку.)

      Удзельнікі ўзыходжаньня на дах прапануюць падпалкоўніку скласьці пратакол. Таму гэтая ідэя відавочна падабаецца, але абсурднасьць сытуацыі разумее нават ён.

      ПАДПАЛКОЎНІК. Отойдите, у нас служебный разговор.

      ПАЭТ I БАРД (падступна). Таварыш падпалкоўнік, а які ў вас сьцяг над аддзелам?

      ПАДПАЛКОЎНІК (зьнячэўлена). Пока никакого.

      ПАЭТ I БАРД. Зараз мы вам дамо новы, у нас яшчэ ёсьць.

      ПАДПАЛКОЎНІК (не чакаючы небясьпечнага падарунка, хутка сядае ў машыну). В отдел!

      Усьлед за падпалкоўнікам ад’яжджае аўтамабіль з маўклівымі людзьмі ў цывільным, потым – дзяжурны варанок. На пустым пляцы перад будынкам застаюцца пяцёра тых, з каго пачыналася дзеяньне. Адчуваецца, што ўсіх мучае смага.

      У СКАЧАТЬ