Название: Сланы Ганібала (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6701-79-1
isbn:
Сьцягі над горадам
Гераічны абразок часоў незалежнасьці
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
ПАЭТ I БАРД Сяржук Сокалаў-Воюш;
СТАРШЫНЯ ПОЛАЦКАЕ РАДЫ БНФ Анатоль Кулік, асуджаны за бел-чырвона-белы сьцяг у гады перабудовы; СЯБРА ПАЭТА I БАРДА дый усіх астатніх Базыль Храмцоў, асуджаны за тое самае ў тыя самыя гады;
КАРЭСПАНДЭНТКА абласной газэты «Народнае слова» Ларыса Малашэня;
АЎТАР гераічнага абразка;
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ тав. Камароў; вахцёрка, міліцыянты, людзі ў цывільным.
Дзея адбываецца перад будынкам Полацкага гарсавету, у ягоных нетрах, а таксама на гарышчы і даху.
Субота, трэці дзень, як сэсія Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы Дзяржаўны сьцяг.
Над гарсаветам ціхамірна лунае чырвона-зялёны, сярпаста-малаткасты, бальшавіцка-мусульманскі «флаг» БССР.
У выпадку сцэнічнага ўвасабленьня твору можа гучаць Дзяржаўны гімн БССР або папулярная народная песенька: «Зьлева молат, справа серп – Гэта наш савецкі герб. Хочаш жні, а хочаш куй – ўсё адно палучыш х…»
Пяцёра першых дзейных асобаў зь бел-чырвона-белым сьцягам шпарка падымаюцца па сходах і заходзяць у кабінэт намесьніка старшыні гарсавету тав. Камарова, які ў выхадны дзень дбае пра палачанаў на сваім працоўным месцы.
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. Спадар Камароў…
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (зацкавана азіраецца, магчыма, думае, што яго прыйшлі забіраць). Что такое?
ПАЭТ I БАРД. Чаму гарсавет не выконвае пастанову Вярхоўнага Савету пра Дзяржаўны сьцяг?
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (відавочна супакойваючыся). Какой пастановы? Никакой команды не было, вот и не выконваем (перакрыўляе). Будет команда – будем выконваць.
ПАЭТ I БАРД. Сярод нас двое асуджаных за гэты сьцяг. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Я ничего не знаю. Не мешайте мне работать. (Робіць выгляд, нібыта нешта піша, а ў сапраўднасьці колькі разоў абводзіць на паперыне загадкавае слова «повысить».)
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. У вас свая праца, у нас – свая.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (у позірку, далікатна кажучы, нялюбасьць да візытантаў, а разам зь ёю – нямоглая злосьць: такога ў жыцьці тав. Камарова яшчэ не было). Кто вы такие?
ПАЭТ I БАРД. Я – сябра сойму БНФ Сокалаў-Воюш. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (адмахваецца). Кто вас не знает!
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ (сувора). Спадар Камароў, нам трэба ключ ад выхаду на дах.
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (падазрона пазіраючы на карэспандэнтку). Чем вы там будете заниматься?
СЯБРА ПАЭТА I БАРДА. Уздымаць Дзяржаўны сьцяг. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Будет команда, тогда и вздымем.
АЎТАР (залішне СКАЧАТЬ