Название: Сланы Ганібала (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6701-79-1
isbn:
– Вот это правильно! – кажа Саша.
– Да, – пагаджаецца спадар Пал. – Все они жертвы коммунизма.
У нас вольны час, і, калі ня йсьці на рынак, можна ўдосталь пагуляць на самоце па Пэшце.
Прыдунайскія кварталы вельмі нагадваюць Парыж, які мы бачылі ў францускіх фільмах. У надземным пераходзе на вуліцы Ракацы на раскладным крэсьле сядзіць мурын. Ён пад гітару сьпявае па-ангельску нешта мэлянхалічнае й непрыхільна пазірае на белага жабрака, што ўладкаваўся на тым баку пераходу. Ля мурынавых ног абцёрханы брунатны капялюш з прыладжанай чырвона-бела-зялёнай стужачкай. Штораз, калі туды падае колькі форынтаў, ільсьняна-чорны твар асьвятляе маціцовая ўсьмешка.
Вылузнуўшыся зь невялікага збою слухачоў, нейкі заджынсаваны чалавек ляпае мурына па плячы, і я чую «общепонятный язык».
– Хороший ты мужик, да дать тебе нечего.
– А ты х…вый мужик, – амаль без акцэнту адказвае сьпявак. – Мог бы форинтов десять и отстегнуть.
Збой з павагаю глядзіць на белага чалавека, што ўмее па-мурынску.
У двухзоркавым гатэлі «Вена», што дае нам прыстанак, аповед пра мурына не выклікае асаблівае цікавасьці. У цэнтры ўвагі вылазка двух нашых спадарожнікаў у начны бар на апошнім паверсе гатэлю, дзе высьветлілася, што жанчына каштуе там 3 тысячы форынтаў, прычым не за ноч, а за гадзіну.
– Саша, а табе твая кантора на баб грошы выпісвае? – цікавіцца нехта.
Стукач Саша нядобра ўсьміхаецца, і мне прыгадваецца сябра юнацтва, марак савецкага рыбалоўнага флёту Міша Гарэлік, які ў дацкім публічным доме ў апагеі асалоды пачуў з-за дзьвярэй задушэўнае пытаньне. «Товарищ Горелик, вы здесь?»
Мне чамусьці робіцца шкада й марака, і самога сябе, і мурына, што сьпявае на вуліцы Ракацы. Я ўспамінаю, да каго той мурын падобны – да чарнаскурага студэнта Белдзяржунівэрсытэту, які жыў у нашым інтэрнаце разам з двума віетнамцамі й штодня – апоўначы і а шостай раніцы – змушаў іх стоячы слухаць гімн СССР.
Союз нерушимый республик свободных
Сплотила навеки великая Русь…
Як жа там, дарэчы, вырашыўся лёс Саюзу на рэфэрэндуме, які мы вымушана байкатавалі? Перад вячэраю пытаемся пра гэта ў гіда.
Пачуўшы вынікі галасаваньня, Саша, а зь ім яшчэ дзясятак саўкоў пляскаюць у ладкі. Мы – за Саюз. Мы другой такой страны не знаем…
Апошні перад вяртаньнем вугорскі горад Эгер. Неверагодная чысьціня й дагледжанасьць вуліц, жылых будынкаў, сярэднявечнае фартэцыі й храмаў. Колькі гадоў таму ў горадзе памерла апошняя праваслаўная, але праваслаўны сабор з гэтае прычыны чамусьці не ператварылі ў склад мінэральных угнаеньняў, і ў гадавыя сьвяты там па-ранейшаму служыць сэрбскі архіяпіскап з Будапэшту.
На вуліцах такога гораду пачуваесься гэтаксама надзейна і ўтульна, як у сваёй хаце. Такімі былі б нашыя Горадня ці Нясьвіж, каб не СКАЧАТЬ