Название: Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Я кнігу маю
isbn: 978-985-562-031-1
isbn:
У мяне ніколі не было ні старэйшых, ні малодшых братоў, але назаўтра я падыходзіў да Анінага дома дакладна ў прызначаны час, бо нарэшце пачалася дыфузія сноў і рэальнасці: на вуснах у мяне гарэў яе ўчарашні, пакінуты пад наглядам шкілетаў і неверагодна смачны ад памады пацалунак з прыкусам, а каламутнае адчуванне таго, што мяне выкарыстоўвалі як хлопчыка на пабягушках, не здольнае было перамагчы грахоўна-салодкага пачуцця дарослай мужчынскай разбэшчанасці, народжанага Аніным абяцаннем разлічыцца са мною адразу пасля выхадных. Я жадаў яе, і пляваць мне было на гэтыя міфічныя праводзіны ў войска і на міфічнага брата, якога звалі Мішкам Яжэвічам, і на вульгарнасць яе абяцанкі, і на папярэджанне, што на двары ў іх злы сабака, які аказаўся ўкормленым ваўкарэзам, ад якога я ледзьве ўратаваўся, кінуўшыся назад у весніцы.
Анін бацька быў макароннік. Тады італьянцы трапляліся ў нас так рэдка, што макароннікамі называлі выключна прапаршчыкаў савецкай арміі. Па-змоўніцку міргаючы мне, Аня ўтаймавала ваўкарэза і паклікала бацьку. У вялізным калідоры пахла мышамі і нечым ядомым. Пры сцяне стаяў штабель скрынак, на адной з якіх было сапраўды напісана: макароны. Тамсама, у калідоры, прапаршчык Шадурка, з-за плячэй якога Аня ўсяляк дапамагала мне вачыма, і выслухаў маю старанна адрэпетаваную хлусню, пасля чаго моўчкі пасунуўся ў глыб дома. Зачыніўшы дзверы, Аня захіхікала і прыціснулася да мяне. Я пацягнуўся да яе вуснаў, але ў доме пачуліся крокі, жаласнае мяўканне, і прапаршчык са словамі: «Лаві мышэй, блядушка», выкінуў у калідор котную рыску.
Разлік адбыўся ў панядзелак у кватэры Анінай сяброўкі з гімнастычнай секцыі.
Аня сустрэла мяне ў прывезенай з замежных спаборніцтваў смараідавай сукенцы з залацістымі маланкамі на рукавах і кішэнях. Магнітафон заядаў і рваў стужку. Ціха вылаяўшыся, Аня апошні раз пстрыкнула пераключальнікам і павярнулася да мяне. «Ты хоць умееш?» – запыталася яна, страсянуўшы светлымі валасамі стрыжанай русалкі. «Што?» – бязглузда адказаў я. «Джыгі-джыгі», – засмяялася яна, сцягваючы цераз галаву сукенку.
Пад сукенкай на ёй не было анічога, апрача двух трохкутнікаў: большага – сляпуча белай незагарэлае скуры і меншага – густых жарых кудзерак.
Думаю, што, нягледзячы на бесцырымонную Аніну СКАЧАТЬ