Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 22

СКАЧАТЬ за проста так сын не прынясе хворай маці. Толькі калі яна паставіць на стол пляшку самагонкі. Я ведаю, што кажу, бо сам з вёскі, бо сам нешта падобнае рабіў, пакуль ува мне не прачнуўся дух паэзіі, які б не прачнуўся ніколі, каб не нарадзіліся Кафка і Дастаеўскі, Мапасан і Бальзак, Булгакаў і Томас Вулф, Фіцджэральд і Джойс, Хэмінгуэй і Борхес, Пруст і Картасар… Я мог бы назбіраць такіх прозвішчаў легіён, але што з яго толку? Хіба ён мне дапаможа ў адносінах з Насцяй?..

      Усю ноч мне не давала Насця спакою. Я варочаўся на мулкім ложку, успамінаючы ейнае цела, ейныя дотыкі. Насця залятала ў закратаванае акно камеры Маргарытай на мятле і сціскалася ў куце Марыяй-Магдалінай. Затым проста Насцяй туліла, хавала сарамліва свае грудзі, нямоцна кусаючы вусны, за выратавальную фланэль маёй клятчатай кашулі…

      Раніцы я не памятаю.

      Памятаю толькі, як адчыніліся дзверы камеры, затым зноў зачыніліся, і мяне прывялі ў той самы кабінет да капітана, так падобнага на актора Шчарбакова, што я ледзь утрымаўся, каб не папытацца, ці сваякі яны. Капітан вачыма паказаў мне на крэсла перад сталом, і я цяжка сеў. Ён моўчкі сачыў за мной, гартаючы нейкія паперы. Сёння ён быў у форме і выглядаў больш суровым.

      – Вы вольны, спадар беларускі пісьменнік, – нарэшце вымавіў ён.

      – Вы закрылі справу? – не зразумеў я.

      – А яе ніхто не адкрываў, – усміхнуўся ён.

      – Тады, з якой прычыны…

      – Прычына чакае вас у двары пад клёнамі, – перапыніў ён і загадаў сяржанту: – Правядзіце грамадзяніна…

      Я нічога не разумеў.

      На вуліцы сонца балюча разанула па вачах, і я не адразу прыкмеціў Насцю. Яна стаяла ў трох кроках ад мяне і толькі што шпурнула недакурак у зграйку галубоў, якія зусім не спалохана адскочылі крыху, апроч аднаго. Левая лапка яго была абматана чырвонымі тоўстымі ніткамі.

      На нейкае імгненне нашыя з Насцяй позіркі сустрэліся. Я закурыў і рушыў у процілеглы ад Насці бок. Гэта не было ніякім манеўрам. Я не чакаў, што яна кінецца за мной з воплямі дараваць ёй усё, але і сам сябе не разумеў. Нешта знутры загадвала не аглядвацца і ісці ўперад. Толькі хада мая была нейкая запаволеная, як у робата Вертэра з дзіцячага баевіка пра Алісу Селязнёву. Ногі не слухаліся мяне, упарціліся падпарадкоўвацца, ды й сам я ганіў сябе на чым свет стаіць за свой учынак. Але яна магла таксама пайсці, убачыўшы маю абыякавасць. Не, гэтага не можа быць! Чаму не? Я рэзка абярнуўся. Насця стаяла на тым жа месцы, апусціўшы галаву, уся ў чорным, як і ўчора, малюючы нешта нагой на асфальце.

      Зноў паволі я рушыў ёй насустрач. Насця прыўзняла галаву. Зрабіла адзін крок наперад, другі… І тут яна кінулася да мяне бегма, я таксама пабег да яе, распасцёршы рукі.

      – Мікола, даражэнькі, – прыціскаючыся да мяне ўсім целам, гундосіла Насця, пакрываючы пацалункамі мае вочы, шчокі, лоб, нос, шыю, – даруй мне, калі ласка, дурніцы. Не хацела я нічога дрэннага…

      – Гэта СКАЧАТЬ