Шоўк (зборнік). Мікола Адам
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам страница 24

СКАЧАТЬ нічога не было чуваць, акрамя голасу Слічэнкі. На бегавой сцяжынцы сцэнічнага мастацтва ён змяніў Зыкіну і зацягнуў нешта пад гітару. Мне адразу ўспомніўся Будулай. Сам фільм я бачыў даўно, яшчэ ў васьмідзясятыя, калі нават і ўявіць сябе не мог у ролі беларускага пісьменніка. Аднойчы я ехаў з Мінска ў вёску. У райцэнтры далі аўтобус да маіх Цімкавіч, які сапсаваўся, нават не паспеўшы выехаць з Копыля, а час падціскаў. Мужыкі спяшаліся з работы дамоў на чарговую серыю пра Будулая, а тут такая аказія… «Як жа там Будулай без нас?!» – самотна працягнуў адзін з мужыкоў, і ўсе дружна высыпаліся з аўтобуса, перажываючы, пакурыць.

      Я так разумеў, што Слічэнка стварыў нейкі фон для размовы Насці з кімсьці, якую я не павінен быў чуць. А ведаць – дзе я і пра што яна з некім гаворыць – вой як карцела. Ды нават калі б вельмі захацеў, нічога б не пачуў, зачынены, бы вязень у камеры. Праўда, камера даволі цёплая і ўтульная.

      Паступова цёмныя сілуэты прадметаў набывалі свае сапраўдныя рысы і ўжо не нагадвалі персанажаў галівудскіх фільмаў жахаў, як спачатку. Я нават асмеліўся сесці на ложак, аднак тут жа падскочыў, як уджалены. Пада мной нешта піскнула, а затым прамовіла «ма-ма». Я перажагнаўся. Гэта была ўсяго толькі лялька. Ложак аказаўся да мяне добразычлівым. Ён больш не выбрыкваўся, хоць я і сядзеў на самым куточку, баючыся з аднаго боку зваліцца на падлогу, з другога – не раздушыць яшчэ якую-небудзь цацку. Магчыма, што я натраплю і на тэрмінатара. А я не ўпэўнены, што тэрмінатар, таксама, як лялька, прамовіць, закаціўшы вочы, «та-та». Што я яму тады скажу? Што я не ягоны тата, а проста праездам? Дык ён мяне так змадыгуе, хоць і цацка, што мяне не тое што маці родная не пазнае, я сам сябе не пазнаю.

      Асцярожна я паварочваў галаву то ў адзін бок, то ў другі. Побач з ложкам, ля самага акна, стаяў стол, насупраць ложка – канапа. Яшчэ ў пакоі знаходзіліся вялізная шафа, тэлевізар, кніжная паліца…

      Дзверы адчыніліся.

      – Чаго ты сядзіш папацёмку? – Насцін голас супакоіў мяне, як матчына калыханка. Дзяўчына працягнула руку за кніжную паліцу, і загарэлася святло…

      – Куды ты мяне прывезла? – спытаўся я, калі

      Насця падышла бліжэй і села побач.

      – Да маіх бацькоў, – проста адказала яна.

      – Ты тут жывеш? – здзівіўся я, бо ведаў, што Насця жыве зусім у іншым месцы.

      – Так, гэта мой пакой.

      – А-а… што тады…

      – Ты маеш на ўвазе, дзе мы былі? Я там таксама жыву час ад часу, калі пасваруся з мамай. Тая кватэра належыць маёй сястры і ейным бацькам. Мы стрыечныя сёстры.

      – Дзіўна. Я чамусьці заўсёды лічыў вас роднымі. Здаецца, я атрымаў адказы на ўсе свае пытанні, аднак усё адно мне нічога не было зразумела, я адчуваў сябе ідыётам і паціскваў плячыма, як прыпадачны.

      – Ды ўсё нармальна, – супакойвала мяне Насця, – зараз мае бацькі збяруцца, і ты з імі пагаворыш…

      – Я?! – нічога я не зразумеў.

      – Ну, ты ж хочаш ім нешта сказаць…

СКАЧАТЬ