Название: Адваротны бок люстра
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Историческая фантастика
isbn: 978-985-021-66-56
isbn:
– Ну добра.
– Я табе патэлефаную.
– Дамовіліся. І хопіць марыць, а то ўжо дарослы чалавек, а ўсё табе казачкі.
– Ды годзе, бывай! Патэлефаную, – развіталася дзяўчынка.
Па дарозе дадому яна ўсё ж такі трапіла пад дождж і наскрозь прамокла.
– Я не разумею! – абурылася матуля. – Няўжо так складана ўзяць з сабой парасон?
– Калі я збіралася ісці, нішто не прадказвала такой залевы, – апраўдвалася дзяўчынка.
– Што мне з ёй рабіць? – звярнулася матуля да таты. Той пацепнуў плячыма.
– Эва запрасіла мяне ў Тракай. Яны з бацькамі едуць туды на лецішча.
– А як жа мы? – спытаў тата.
– Ды едзьце! І вы ад мяне ўдваіх адпачнеце, і я ад вас.
– Няўдзячная! – Тата тэатральна заламаў рукі.
– Басенька, ты ўпэўнена? – занепакоена сказала матуля.
– Ну зразумела! Мы ж гэта тысячу разоў ужо абмяркоўвалі.
– А я думала, пакуль тата будзе на канферэнцыі, мы разам з табой па крамах паходзім, па горадзе пашпацыруем.
– Па горадзе вы разам с татам пашпацыруеце пасля канферэнцыі.
– Ну, я нават не ведаю, як пакінуць цябе адну, – матуля задумалася. – Добра, заставайся, але тады бабуля будзе цябе кантраляваць.
– Ну-ну, як справамі займацца, дык я дарослая, а як на пару дзён адной застацца, дык я маленькая, наглядчыкаў да мяне адразу прыстаўляеце, – пакрыўдзілася дзяўчынка.
– Дачушка, ці мала што з табой можа здарыцца.
– Так, мы ж у лесе жывём, а не ў цывілізаваным грамадстве! – усклікнула Бася.
– Ну, супакойся, – перарваў яе тата. – Не забывай хаця б проста тэлефанаваць бабулі.
– Добра, – утаймавалася дзяўчынка і паднялася да сябе.
Яна патэлефанавала Эве, каб сказаць, што паслязаўтра прыедзе да яе на лецішча, а потым вырашыла праверыць люстра. Бася паставіла стул насупраць сцяны, дзе яно вісела, і ўзялася ўглядацца ў люстраную роўнядзь. Яна пільна глядзела ў шкло, яе думкі паступова сталі рассейвацца, на імгненне Басі здалося, што ў адлюстраванні клубіцца нейкі таямнічы туман, але ў хуткім часе вочы сталі зліпацца, яна пачала засынаць і раптам ледзь не павалілася са стула. Дзяўчынка страсянула галавой і, прыжмурыўшыся, зірнула на люстраную паверхню, але тая здавалася зусім звычайнай і ніяк сябе не выяўляла. Бася ўпікнула сябе за дурную наіўнасць і, махнуўшы рукою на дарэмны занятак, лягла спаць.
На другі дзень тата і матуля паехалі на канферэнцыю, даўшы дачцэ мноства наказаў і перасцярог. Дзяўчынка сабрала якія-ніякія рэчы, што хацела ўзяць з сабой у Тракай, і падумала, што было б някепска прысвяціць вечар прагляданню старых добрых фільмаў. Калі ўсё было перагледжана ды працытавана Басяй услых разам з улюбёнымі героямі, яна адправілася ў свой пакой. Дзяўчынка ўвайшла і ўжо пацягнулася да выключальніка, як убачыла, што з люстра льецца святло. Бася асцярожна падышла да яго і ўбачыла выразнае адлюстраванне СКАЧАТЬ