Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 3

СКАЧАТЬ чытала кнігу, лежачы на ложку. Перагортваючы старонку, яна на імгненне ўзняла вочы, і яе позірк затрымаўся на люстры. У ім нешта бліснула. Дзяўчынка прыўзнялася на локцях, каб лепей разгледзець, але ўсё заставалася па-ранейшаму. Яна зноў узялася чытаць, часам кідаючы на люстра падазроныя позіркі. Раптам у ім зноў нешта бліснула, і Бася, страціўшы цярплівасць, усхапілася з ложка. Яна падышла да люстра, але не знайшла ў ім свайго адлюстравання. Дзяўчынка адхіснулася ад люстра і моцна зажмурылася. Расплюшчыўшы вочы, яна зноў зазірнула ў яго, але свайго адлюстравання так і не ўбачыла. У люстры ледзь-ледзь было відаць пакой. Але, прыгледзеўшыся, дзяўчынка зразумела, што гэта быў зусім не яе, а чыйсьці чужы і дзіўна абсталяваны пакой. Толькі Бася паспела разгледзець ложак з полагам, краёчак стала і некалькі куфраў, як усё знікла – і дзяўчынка зноў убачыла сваё адлюстраванне. Бася асцярожна працягнула руку і памацала спачатку драўляную раму, а потым люстраную паверхню. Нічога не адбылося. Яна яшчэ раз з сумневам агледзела люстра і, выключыўшы святло, забралася пад коўдру. «Здасца ж! – падумала Бася. – Калі распавесці каму-небудзь, дык вырашаць, што зусім з глузду з’ехала».

      Яна паспрабавала заснуць, але ўбачанае ўсё ніяк не давала дзяўчынцы спакою. Бася пачала варочацца, каб легчы зручней, але, заблытаўшыся ў коўдры, страшэнна раззлавалася. Сярдзіта сапучы, яна села ў ложку і ўтаропілася ў люстра.

      Раптам яна ўбачыла ў ім чыйсьці твар. На секунду Бася збянтэжылася, але ўжо ў наступнае імгненне кінулася да люстра, адкуль на яе пільным глыбокім позіркам глядзеў прыгожы юнак са светлымі яснымі вачыма. Бася разгубілася і, апусціўшы галаву, крыху адхілілася ўбок, але, скоса зірнуўшы на юнака, убачыла, што зараз ён акурат такім жа позіркам глядзіць зверху яе вуха. Дзяўчынка ўстала ў полі яго зроку і асцярожна памахала рукою, але ён гэтага не заўважыў. «Шкада, ён не бачыць мяне», – расчаравана падумала Бася. Схапіўшыся за падбароддзе, юнак уважліва агледзеў свой твар і раптам ні з таго ні з сяго скрывіў твар. Дзяўчынка нават здрыганулася ад нечаканасці. «Во дурны!» – мільганула ў яе галаве. Юнак цяжка ўздыхнуў і адышоў ад люстра. Ён сеў за стол і апусціў галаву на рукі. Басе было кепска відаць, і яна нахілілася трохі ўперад, каб лепей разгледзець, што ён робіць, як раптам адчула жудасны холад.

      У наступны момант дзяўчынка апынулася ў залюстравым пакоі.

      «Ого!» – толькі і паспела падумаць Бася. Яна пераступіла з нагі на нагу і ўтаропіла вочы на юнака. Ён прыўзняў галаву і, убачыўшы яе, расплыўся ў прыдуркаватай усмешцы, падпёршы шчаку рукой.

      – Дабрыдзень! – недарэчна сказала дзяўчынка.

      Юнак нахмурыўся і міргануў. Раптам ён усхапіўся, перакуліўшы лаўку, на якой сядзеў.

      – Ты хто? – насцярожана спытаў ён.

      – Бася, – прамямліла яна.

      – Якая Бася? Ты як сюды трапіла? – Голас юнака рабіўся ўсё больш суровы.

      – Я з-за люстра прыйшла.

      Юнак з сумневам паглядзеў на дзяўчынку.

      – Ты што, хочаш сказаць, што ў люстры жывеш?

      – Ды не «ў», а «за» ім! – усклікнула Бася.

      Юнак, СКАЧАТЬ