Название: Адваротны бок люстра
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Историческая фантастика
isbn: 978-985-021-66-56
isbn:
– Міхал, ты вусы адпусціў, ці што? – спытала дзяўчынка.
– Яны ў мяне ўжо даўно. Табе падабаецца? – пацікавіўся юнак, ліха падкруціўшы вус з аднаго боку.
Бася ледзь не фыркнула ад гэтага відовішча.
– Так… Вельмі… – цьмяна адказала яна і адвярнулася, каб Міхал не заўважыў яе ўсмешкі. Супакоіўшыся, яна сказала: – Дзіўна, я раней не бачыла, каб ты насіў вусы. Яны ў цябе, напэўна, за той час, што мы не бачыліся, выраслі, а я адразу і не заўважыла.
– Увогуле, я іх месяцаў пяць ужо нашу, – незадаволена прамовіў Міхал.
– Праўда? І за пяць месяцаў у цябе вырасла толькі… – Бася паспрабавала пералічыць колькасць валаскоў над вуснамі Міхала, але сумелася агучыць іх маленькі лік, каб не засмучваць сябра.
– Што толькі? – нахмурыўся Міхал.
– Нічога, – замітусілася Бася.
Яна засяроджана пачала даследаваць галінку рабіны і прыдумляць новую тэму для размовы. Але толькі дзяўчынка зноў паглядзела на юнака, як у яе пачаўся неадольны прыступ смеху, які яна дбайна спрабавала замаскіраваць пад кашаль. Урэшце Міхал не вытрымаў:
– Ды што з табой сёння такое робіцца?! Спачатку ты крыўдзілася на мяне, зараз смяешся немаведама з чаго.
– Міхалачак, прабач мне, калі ласка, – сказала Бася, булькатнуўшы яшчэ некалькі разоў. – Проста разумееш, – запнулася яна на імгненне, разважаючы, як бы так не дужа пакрыўдзіць сябра, – навошта табе ўвогуле гэтыя вусы?
– Што значыць навошта? Прыгожа. Бася закаціла вочы.
– Ну… Ведаеш, мабыць, табе лепш было б без вусоў? Ну там, маладзей выглядаў бы, ці што яшчэ… Я маю на ўвазе, мабыць, ты б згаліў іх?
– Што значыць маладзей? Я іх, можа, знарок адпускаю, каб здавацца старэйшым! Ведаеш, як яны доўга растуць? А ты кажаш – згаліць, – пакрыўдзіўся Міхал і пачаў накручваць вусы так, што яны ў яго затапырыліся, як у раз’юшанага ката.
Хвілін дзесяць сябры ехалі моўчкі. Юнак злаваўся, а дзяўчынка пазірала на яго і зрэдку фыркала. Толькі яна вырашыла памірыцца з сябрам і аддаць належнае яго наваяўленай прыгажосці, як ён раптоўна з’едліва заўважыў:
– Дарэчы, іншым паненкам падабаецца, – і, павярнуўшыся, паехаў ад Басінага воза ў іншы бок.
Такога ўдару дзяўчынка не чакала. Яна так збянтэжылася, што нават на імгненне страціла дар слова.
– Міхал!!! Пачакай! Міхал, вярніся зараз жа!!! – капрызна закрычала яна яму наўздагон, але ён нават не абярнуўся.
Даехаўшы да карэты, дзе сядзелі панны, Міхал павітаўся ды так і застаўся побач, падтрымліваючы нейкую дурную свецкую гутарку. Адзін раз ён азірнуўся, кінуўшы на Басю помслівы позірк, і зноў падкруціў вус. Ад гэтага ў дзяўчынкі заняло дыханне, і яна, скрыжаваўшы рукі на грудзях, гнеўна засапла. Яна ніколі не думала, што Міхал здольны на такое каварства! Мала таго, што ён да нейкіх СКАЧАТЬ