Название: Адваротны бок люстра
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Историческая фантастика
isbn: 978-985-021-66-56
isbn:
– Як спіна?! – з трывогай усклікнуў Міхал.
– Вы бачылі, як яна павалілася? – спытаў лекар і пасля таго, як Міхал разгублена кіўнуў, строга дадаў: – Тады не здзіўляйцеся, што ў паненкі могуць быць пашкоджанні! Нясіце яе ў мой воз і кладзіце проста на падлогу! Ці адшукайце нейкія дошкі…
Басю перанеслі ў вазок да лекара, дзе ён яе агледзеў. Міхал стаяў непадалёк і нервова грыз пазногці, утаропіўшыся ў адну кропку. Ніякіх сур’ёзных пашкоджанняў у дзяўчынкі не знайшлі. Але, падаючы з каня, яна дужа выцялася і падрапала твар. Лекар апрацаваў раны і пакуль пакінуў дзяўчынку ў сябе, накрыўшы яе мноствам коўдраў і пледаў, якія княгіня Радзівіл выдала са сваёй паклажы.
Калі Бася апрытомнела, яна не адразу зразумела, дзе знаходзіцца. Перад вачыма ўсё расплывалася.
– Басенька! – пачула дзяўчынка знаёмы голас. – Нарэшце ты ачуняла!
Яна ўсё ж такі здолела сфакусаваць позірк і ўбачыла Міхала, які сядзеў побач і занепакоена глядзеў на яе. Бася ўзгадала, што з ёю адбылося. Яна паспрабавала паварушыцца, але з-за цяжкасці пледаў у яе нічога не атрымалася, дзяўчынка асуджана падумала, што смяротна паранена і вернецца дадому безнадзейнай калекай, калі ўвогуле вернецца.
– Што са мной, Міхалачак? Я нешта зламала? – хрыплым голасам спытала Бася.
– Не, што ты! З табой усё добра. Проста ты павалілася з каня і дужа выцялася. А так усё добра, – упэўніў яе юнак.
«Нішто сабе “добра”, – падумала дзяўчынка. – Нават выдатна!»
– Лекар сказаў, што табе трэба пакуль пабыць тут і ні ў якім выпадку не напружвацца, – паведаміў Міхал.
– А колькі часу я праляжала ў непрытомнасці? – зноў спытала дзяўчынка.
– Ну, хвілін трыццаць, – адказаў Міхал.
– Толькі? – усклікнула Бася.
Яна спадзявалася, што праляжала непрытомная некалькі дзён, і ўжо ўявіла, як усе турбаваліся і як Міхал катаваўся больш за ўсіх і рваў на сабе валасы.
– Хіба ж гэтага мала? Я сабе месца не знаходзіў!
Задаволеная адказам, Бася азірнула свой часовы прытулак і скеміла, што да гэтага часу не даведалася, дзе знаходзіцца.
– Міхалачак, а дзе я?
– Гэта воз лекара. Ён тут усё абсталяваў для цябе, а княгіня выдала, бачыш, колькі коўдраў? Яна пажадала потым наведаць цябе, калі ты ачуешся.
– А гэта абавязкова? – кісла спытала Бася.
– Напэўна. Бачыш, нават княгіня за цябе турбуецца, – адказаў Міхал.
– А што там з Годыеўскім? – з нянавісцю ў голасе пацікавілася дзяўчынка.
– Княгіня надта дужа раззлавалася і адправіла яго, забараніўшы ехаць разам з намі. Ты б чула, як яна на яго крычала, – з захапленнем дадаў юнак.
– Гэта добра, – задаволена кіўнула дзяўчынка. – Цікава, ці доўга нам яшчэ ехаць?
– Я думаю, некалькі тыдняў, – адказаў Міхал.
– Некалькі тыдняў?! – СКАЧАТЬ