Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 13

СКАЧАТЬ намі асобы настолькі магутныя, што вам ніколі больш не давядзецца клапаціцца ні пра грошы, ні пра небяспеку.

      Вырвіч сціснуў кулакі… Пракляты француз на здраду Айчыне падбівае! Але Лёднік толькі ветліва пакланіўся:

      – Дзякую за шчодрую прапанову, вашамосць. Мае абавязкі не такога кшталту, каб іх можна было разарваць без непапраўнага ўрону для гонару.

      Саламея схіліла галаву, каб схаваць усмешку палёгкі.

      – У любым выпадку, праз тыдзень мы чакаем вас, шаноўны пан Лёднік, у Манпелье на чарговым доследзе! – не паказаўшы расчаравання доктаравай трываласцю перад спакусай, нагадаў дэ Вард.

      – Пацыент будзе незвычайны, які – пакуль сакрэт! – таямніча дадаў Бяскоўскі, падчапіў на відэлец кавалак парсючка і панёс у рот. На твары пана адбілася пэўнае непаразуменне, і ён, памарудзіўшы, выплюнуў штосьці мокрае і белае… Ватны шарык! Калі толькі Сафійка злаўчылася напхаць у страву сваіх забавак? Саламея прыкусіла губу.

      – Дарэчы, вашамосць Бяскоўскі, я скіраваў да вас маркізу Панвіль, – няўважна прамовіў Лёднік. – Яе светласць ніяк не можа ўцяміць, што мне бракуе часу на яе банальны катар страўніка. Усяго толькі захоўваць дыету, курс магнэзіі… Ну, самі разберацеся.

      – Дзякую, калега, – расцягнуў вусны ва ўсмешцы пан Альфонс. І Пранціш падумаў, што Бутрым так і не растраціў свайго дасканалага ўмення на раз заводзіць смяротных ворагаў ды распальваць зайздрасць.

      Грукнулі дзверы. Радасны Алесь Лёднік у суправаджэнні Хвэлькі вярнуўся са школы, прыціскаючы абедзвюма рукамі да сябе нейкую пасудзіну.

      – Маю гонар вітаць шаноўнае панства! Шчыра прашу дараваць мне за адцягненне ўвагі вельмішаноўных мосцяў. Вашамосць пан бацька, яны вылупіліся! У той дзень, як я і вылічыў!

      Шляхетны паніч урачыста паставіў на стол з засмажаным парсючком слоік, у якім варушылася нешта шэрае і склізкае, і адвесіў паклон па ўсіх правілах свецкага тону.

      – Віншую, Аляксандр. Спадзяюся, ты запісаў усе дзеі эксперыменту ў нататнік, – сур’ёзна прамовіў Чорны Доктар, з прыхаваным гонарам гледзячы на радаснае аблічча сыночка. У слоіку штось ажно захлюпала.

      Барон дэ Вард асцярожна паклаў відэлец з недаедзеным кавалкам на край талеркі. Лёкай за ягоным крэслам адступіў на крок да сценкі. А пан Бяскоўскі нічога, скасавурыўся на варухлівае паскудства ў слоіку і далей сабе жуе.

      – Аляксандр, гэта… гэта не зусім дарэчы! – у роспачы ўскрыкнула пані Саламея.

      А Пранціш Вырвіч скрозь смех змог вымавіць толькі адно:

      – Харошыя ў цябе дзеці, доктар! Як ёсць бацькавічы…

      Раздзел другі. Як Баўтрамей Лёднік на востраў Ява з’ехаў

      Кажуць, калі засноўвалі друід ды кароль там, дзе зліваюцца Сона ды Рона, горад Ліён, на ўзгорак наляцела варання, як мух на разлітае сочыва.

      Нашчадкі гэтых птушак, дзяцей старажытнага бога Луга, раскашаваліся й цяпер і над антычнымі акведукамі, СКАЧАТЬ