Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 17

СКАЧАТЬ яго сядзеў пан Альфонс Бяскоўскі ва ўсёй даўгалыгай красе.

      І яшчэ адзін знаёмы голас:

      – Горачка якое, набраўся ягоная мосць, як жаба гразі…

      А гэта азваўся Хвэлька. Вунь яго спіна наперадзе, там, дзе месца фурмана. Значыць, брычка Лёднікава, а дзе сам доктар?

      – Адплыў на Яву, – ветліва адказаў на пытанне Бяскоўскі. Пранціш ажно трохі ачуняў.

      – Як гэта? Калі? Чаму?

      – А што, пан нічога не памятае?

      Вырвіч з цяжкасцю прысеў. Галава была, як цэбар з пяском, так і цягнула зноў прылегчы.

      – Вы мне, вашамосць пан Бяскоўскі, мякіну не церушыце… Не мог Лёднік з’ехаць, не развітаўшыся!

      – Ну чаму – не развітаўшыся? – здзекаваўся паскудны Альфонс. – Яшчэ як развітаўся! Няўжо і гэтага не памятаеце? А мне мой бацька распавядаў, што ў Рэчы Паспалітай добра піць умеюць…

      – Я не піў! – абурана заявіў Пранціш. Бяскоўскі ўдавана скрушна ўздыхнуў.

      – Я заўсёды казаў, што такайскае, закупленае ў дэ Фруа, пасля пэўнай колькасці адбівае памяць. Дык вось, шаноўны пан Вырвіч, учора вы ўварваліся ў дом ягонай мосці барона, проста ў лабараторыю ў сутарэннях, дзе мы абмяркоўвалі вынікі чарговай аперацыі. Пачалі шумець і патрабаваць, каб месье Лёднік зараз жа адпраўляўся з вамі на радзіму, ваяваць… Прабачце, не памятаю, з кім і за што. Месье Лёднік узлаваўся… Барон, каб спыніць спрэчку, запрасіў усіх за стол, дзе вы і паказалі, як павінен частавацца сапраўдны шляхціц. Вы так абражалі свайго сябра, што ён заявіў – зараз жа адпраўляецца разам з месье Перэсам на карабель, які адплывае раніцай на востраў Ява. А паколькі месье Барталам’ю чалавек гарачы, і такайскага таксама выпіў, дык мы вас ледзь расцягнулі. Вы доктару шабляй твар падрапалі, ён вас кулаком па вуху прыклаў…

      Вырвіч памацаў вуха: а-ёй, сапраўды баліць, распухла…

      – Ды вы не хвалюйцеся, доктар дзесьці праз год вернецца. Ну, можа, праз два.

      Туман перад вачыма разамгліўся, усё бачылася выразна, як дуля перад носам. Вось толькі нічогенька з таго, што расказваў Бяскоўскі, не вымалёўвалася ў памяці.

      – Вы маніце, вашамосць!

      Рука сама пацягнулася да шаблі… Гіпацэнтаўр аказаўся на месцы, пры левым баку. Бяскоўскі не змяніўся ў твары.

      – Дарую вашу гарачнасць, пан Вырвіч. Вам зараз вельмі нядобра… Але пан Лёднік ясна сказаў, што больш бачыць вас не хоча.

      Хвелька павярнуў засмучоны твар.

      – Праўда, вашамосць! Пан доктар з дзвярэй толькі высунуўся, злосны-злосны і абдрапаны, сказаў, каб я вас адвёз да пані Саламеі… І ліст мне для пані перадаў. А вы такі былі… Увесь віном абліты. Дзякуй ягонай мосці пану Бяскоўскаму, што паехаў вас праводзіць. А божачкі мае, што ж я пані Саламеі скажу… – гэта Хвэлька ўжо мармытаў сабе пад нос. – Бедная мая пані! Бедныя дзеткі! Толькі прыехалі пані з дачкой, напакутваліся дарогай… Гэта ж успомніць – карэты праклятыя ламаюцца, паненачка захварэла, давялося СКАЧАТЬ