Название: Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
Серия: Электронная кнігарня
isbn: 978-9-85903-776-4
isbn:
– Я сам усё разведаю! – рашуча заявіў Вырвіч. – Мне не ўпершыню. Уга, у якіх жорнах давялося пабываць! Замкі любыя адчыняю звычайнай шпількай – Лёднік сам вучыў, калі мы пані Саламею ў Слуцкім замку вызвалялі. Зброя мая не хібіць!
Пранціш, як маланка бліснула, выхапіў верную шаблю, якую зваў па імені радавога герба Гіпацэнтаўрам, выпісаў у паветры хітры вензель – ажно засвістала.
– Падумаеш, нейкія падазроныя лекары… Ваш слуга ўпусціць мяне, каб я ў сутарэнні зазірнуў?
Жылібер сярдзіта пераклаў з месца на месца выпускі Венскага медычнага штогодніка, быцам шукаў на іх старонках парады.
– Не, не варта так рызыкаваць… Вы, месье Вырвіч, асоба вядомая – асабліва пасля двубою з пляменнікам біскупа, вас могуць пазнаць. А ў доме – цэлы маленькі гарнізон. Лепей усё-ткі пан Лёднік, як сябра Таварыства…
– Не! – заматаў галавой Пранціш. – Дэ Вард – не дурань, ведае, прызнайся Лёдніку ў нечым злачынным – той ганарыста сыдзе. А паколькі сыходзіць не хоча, учора вунь, пані Саламея распавядала, сядзеў усю ноч ды маляваў схему мозга, дык усе будуць гуляцца ў свае гульні. Бутрым – “не ведаю ні пра што кепскае”, натура як у таго тура, прагрэсісты – “а ў нас і няма нічога кепскага”. Лёднік на тым тыдні збіраецца ў Манпелье, на іхняе зборышча. Повен дом чужога народу наб’ецца. Лёкаі, фурманы, герольды, гардыяны… Калі зловяць – скажу, Бутрыма шукаў па тэрміновай справе.
Прафесар медычнай школы раздражнёна хмыкнуў.
– Як з малітвай праз дрыгву. Давайце дамовімся, вашамосць Вырвіч. Напачатку вы перагаворыце з доктарам Лёднікам. Калі зноў не захоча дапамагаць – што-небудзь прыдумаем.
Думаць ды мудрыць – і вада са студні збяжыць. Пранціш Вырвіч, былы каралеўскі драгун, не збіраўся чакаць. І нават не стаў раіцца з Чорным Доктарам. Сам усё разведае! Вось здорава будзе торкнуць Бутрыма дзюбатым носам у чорныя справы ягоных улюбёных дактароў! А галоўнае – Пранціш моцна баяўся, што ўпарты полацкі Фаўст так і застрагне тут, на чужыне, паглыблены ў навуку, як жамяра ў жывіцу.
Вараннё кружляла над багатым трохпавярховым домам з белымі калонамі, як бы хтось размешваў у небе вялізнай лыжкай варыва з чорных круп. Ну дакладна прытулак нячыстай сілы! Нездарма кляты дэ Вард прыгледзеў для сябе будынак ля развалін амфітэатра, у якім калісьці адны людцы забівалі другіх на пацеху трэцім. Вырвіч бачыў адмысловыя каменныя раўчукі – каб кроў з арэны сцякала. Мусіць, гінулі тут і першыя хрысціяне, СКАЧАТЬ