Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 9

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Калі расчуленая мадам Жулі з чароўнай Лёдневічанкай на руках сышла, размова пра палітыку, аднак, не разгарэлася саломай. Лёднік абвёў вачыма разгромлены родным анёлачкам пакой – разбітыя васковыя муляжы, раскіданыя па падлозе медыцынскія інструменты і ватныя шарыкі, высунутыя ніжнія шуфлядкі шафаў, з адной тырчэла чыясьці пажаўцелая костка, нібыта нябожчык спрабаваў выпаўзці на свет Божы. Уздыхнуў і выцер чамусьці спацелы лоб:

      – Та-ак, мне яшчэ трэба вучыцца быць бацькам. Як я шкадую, што не быў з вамі гэтыя паўтара гады… Зноў прапусціў, як маё дзіця расце. Алесь таксама без мяне першыя гады правёў, першыя крокі зрабіў…

      Пранціш хмыкнуў, успомніўшы, як фанабэрысты доктар упершыню даведаўся, што ў яго ёсць сын – таму было ўжо тры гады, і ён лічыўся сынам пана Цыпрыяна Агалінскага. За права самому выхоўваць сваё дзіця доктар заплаціў дужа дорага, на любыя пакуты ішоў… Як жа добра, што хоць шчырая любоў да сямейных змушае полацкага Фаўста забывацца нават на свае падазроныя эксперыменты. Лёднік падсеў бліжэй да жонкі:

      – Думаю, яшчэ трохі часу ў нас ёсць, пакуль мост паправяць, паны лекары да нас дабяруцца… Распавядзі, як у Караблях?

      Маленькую вёску Караблі Лёднік атрымаў у падарунак ад вялікага гетмана Міхала Казіміра Рыбанькі разам са шляхецтвам, калі выратаваў яго на полі бойкі. Гаспадары з Лёднікаў былі слабыя да кпінаў Пранціша. Прыбытку атрымлівалі менш чым мала – затое мужыкі не галадалі, замест паншчыны наймаліся за грошы. А іх дзеткі вучыліся грамаце ў школцы, якую час ад часу хтось з удзячных пейзан спальваў. А як жа не спаліць, калі на дарэмшчыну ад пана-чарнакніжніка дасталося?

      – Была там перад ад’ездам, – тонкія пальцы пані Саламеі, у дзявоцтве Рэніч, нібыта мімаволі перапляліся з пальцамі мужа. – У суд выклікалі.

      – А што здарылася? – захваляваўся Лёднік, пяшчотна лашчачы рукой, што прывыкла цвёрда трымаць скальпель і шпагу, тонкую руку жонкі.

      – Працэс наконт чараўніцтва, – чамусьці іранічна адказала пані, хаця тэма палявання на ведзьмаў для абаіх Лёднікаў была балючай, зведалі яго на сабе. – Ды не палохайся адразу… Двое сялян ішлі ноччу з царквы і ўбачылі, як падае аэраліт… Вырашылі, што гэта неадменна ззяе золата, якое нясе хаваць цмок. Сабралі грамаду і пайшлі капаць прыблізна на тое месца, куды нябёсны агонь упаў. Капалі па начах і наторкнуліся на цвёрдую пліту. Ну ўсё, думаюць – скарб! Але пакуль расчысцілі, пліта знікла. Вырашылі – чараўніцтва, і пабеглі да крывой Лукер’і. Памятаеце, якая ў скрайняй ад лесу хаце жыве?

      Пранціш прыпомніў, як падчас візіту ва ўладанне сяброў, якія так і не патрапілі збудаваць там сабе прыстойную сядзібу, ім усе раілі пра надвор’е даведвацца не па замежнай штуковіне “барометры”, а ў нейкай Лукер’і, якая як у ваду глядзіць.

      Невядома, у якую ваду глядзела Лукер’я цяпер, але запэўніла, што грошы ёсць, толькі трохі на захад ад яміны. І выкопваць іх неадменна трэба ў час поўні, пасля таго, як два разы прапяюць пеўні. Што напачатку трапіцца вялікі камень, тады смецце, тады СКАЧАТЬ